Старонка:Adpomstsim 1942.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДУШОЮ І СЭРЦАМ МЫ З ВАМІ, ГЕРОІ

Душою і сэрцам мы з вамі, героі,
Сыны дарагія, наш цвет!
Вы множыце славу совецкае зброі,
З надзеяй на вас глядзіць свет.
Драпежныя орды пад вашым ударам,
Як скрышаны лёд, растаюць.
Рыхтуйце-ж магілы фашысцкім пачварам,
Змятайце нямецкую муць.
Ад фінскіх узгор'яў, з Дуная і Прута
Паўзе саранчою брыда,
І ўсё пажырае, знішчае ўсё люта
Галодная зграя, арда.
Руіны, пажары іх значацца следам
І ўсюды нявінная кроў,
Не шкода дзяцей і жанчын людаедам,
Не шкода ім сёл, гарадоў.
Бандыт і грабежнік, звяруга шалёны,
Фашысцкая чорная вош,
Дык што яму права, людскія законы, -
Закон яго - доўбня і нож.
Такіх цемрашалаў не знаў свет ніколі.
Адпомсцім-жа гаду за здзек.