Старонка:Adplata 1946.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АДПЛАТА

I

Узлескам праходзіць дарога.
Маркотна і глуха на ёй.
За Свіслаччу жэрдка ад стога,
Як тычка, стаіць сіратой.

Налева з дарогі - сядзіба,
Але не відаць яе хат.
Пасёлак - счарнелая глыба
І плешын абвуглены рад.

Прайшла тут, як чорная пошасць,
Нямецкага зверства каса,
На той людаедскай пакошы
Крывёю ірдзее раса.

Бясшумныя чорныя шаты
Развешвае ціхая ноч,
А з неба брыльянты, дукаты
Глядзяць міліёнамі воч.

У строгай маўклівасці хвоі
Стаяць над дарогай пустой