Старонка:5 Safocl.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная

73

Крэонт
Пацяшаць я ня буду цябе, шго зьмяню
Над табою прысуд свой ранейшы.
Антыгона
О зямелька Тэбанская, горад бацькоў!
О багі мае родныя!
Паміраю. За што? Бяз віны.
Паглядзеце, тэбанскія ўсе ўладары,
Я, апошняя з царскай сям'і,
Ад каго і як цяжка цярплю.
І за што? Што любіла багоў
І законы багоў шанавала.
СТАСЫМ 4-ы

X О Р


Строфа 1-я
Зьмяніла й Даная20 сьвятло нябёс
На цемру медзянае вежы.
Замкнулі, схавалі яе
Ў магільным пакоі.
Яна-ж была слаўнага роду, дзіця,
І мела сыночка ад Зэўса,
Які да яе прыходзіў дажджом залатым.
Але страшэнную нейкую сілу
Лёс мае над намі.
Вызваліць нас ад яго ня можа нішто,
Ні меч, ні багацьце, ні вежа,
Ні чорны між хваль карабель.