Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:5 Safocl.pdf/30)
Гэта старонка была вычытаная
— 26 —

Антыгона

Не, не, агаласі! Калі маўчаць пачнеш,
Ня скажаш ўсім пра то, агідней будзеш мне.

Ісмэна

Палаеш сэрцам ты, разважнай трэба-ж быць.

Антыгона

Развагу дасьць любоў да родных мне цяней.

Ісмэна

Каб сілы мела ты! Любоў ёсьць, сіл няма!

Антыгона

Дык што-ж? Калі ня здолею, я адыйду.

Ісмэна

Дык лепш не пачынаць, калі ня маеш сіл.

Антыгона

Маўчы, не гавары, ты вораг будзеш мне!
Нябошчыку таксама ворагам памрэш.
Няхай-жа неразумная я панясу.
Страшэнны лёс. Ня буду слухаць я аб тым,
Што не дало-б памерці мне, як хочу.

(Адыходзіць)