Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:5 Safocl.pdf/15)
Гэта старонка была вычытаная
— 11 —

наюць супярэчыць законам прыроды, паўстае конфлікт паміж імі, і ўзьнікае пытаньне аб тым, якія законы трэба лічыць важнейшымі—законы чалавечыя альбо законы прыроды. Гэта адно з тых праклятых пытаньняў, якія, здаецца, не разьвязаны канчаткова і да цяперашняга часу. У розныя эпохі гэтае пытаньне разьвязвалася розна. Гэтае пытаньне пастаўлена драмаю „Антыгона“, і гэтае ж пытаньне пастаўлена вялікаю кастрычнікаваю рэволюцыяю альбо наогул рэволюцыйным марксызмам.

Які-ж адказ дае на гэтае пытаньне Софокль, з аднаго боку, і рэволюцыйны марксызм з другога? У драме „Антыгона“ Софокль паказвае, што паміж законамі чалавечымі і законамі прыроды (багоў) не павінна быць супярэчнасьці. А калі такая супярэчнасьць існуе, дык першыя павінны падлягаць другім. Калі-ж гэтага ня будзе, дык загіне і той, хто прымушае іншых ісьці супроць законаў прыроды, і тыя, якія прымушаюцца гэтае рабіць. Сутнасьць драмы „Антыгона“ і замыкаецца ў тэй псыхолёгічнай кольлізіі, супярэчцы, якая зьяўляецца адбіцьцём конфлікту паміж законамі чалавечымі і прыроднымі I ў выніку гэтых кольлізіі і конфлікту гіне Ангыгона, прадстаўніца законаў прыроды, і страшэнна караецца Крэонт, прадстаўнік законаў чалавечых.

У якім-жа відзе зьяўляепца нашае пытаньне ў марксызьме? Бязумоўна, эксплёатацыя чалавека чалавекам ня можа быць прызнана