Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:5 Safocl.pdf/14)
Гэта старонка была вычытаная
— 10 —


А калі так, дык што-ж, якія законы паізінны кіраваць жыцьцём чалавека і яго дзейнасьцю? Ясна, што толькі законы прыроды, альбо лепш—адзін асноўны закон, закон прыроды. Гэта той самы закон, аб якім кажа Антыгона:

…закон няпісаны і вечны.
Ні ўчора, ні цяпер зьявіўся той закон,
Спрадвеку існаваў, заўсёды ён жыве.

Зразумела, грэкі не ўладалі такімі ведамі ў галіне прыродазнаўства, якімі ўладаем мы, людзі XX стагодзьдзя. Навуку галоўным чынам замяняла рэлігія. I запэўна, гэтая рэлігія была, папершае, рэлігіяй хараства, а падругое, рэлігіяю прыроды. Грэцкія багі былі дасканалымі ў сваім харастве істотамі і ўсе мелі стыхійнае пахаджэньне. Грэк насяліў вышэйшымі і ніжэйшымі багамі ўсю прыроду: кожнае дрэва мела сваю німфу-дрыаду, кожная гара, ці скала, ці ўзгорак—сваю німфу-орэаду, кожная рэчка ці ручай, ці возера сваю німфу-наяду. Дзейнасьць прыроды зрабілася дзейнасьцю жывучых у ёй багоў, яе сілы сталі сіламі яе багоў. Так і законы прыроды зрабіліся законамі багоў, закон прыроды—законам багоў.

Але з разьвіцьцём грамадзянства і дзяржавы, з утварэньнем грамадзкіх клясаў і разьвіцьцём клясавых супярэчнасьцяй чалавек пачынае часам гвалтаваць чыстыя спрадвечныя законы прыроды, чалавечыя ўстановы пачы-