Старонка:1 студзеня - рэвалюцыйна-гістарычнае сьвята Савецкай Беларусі.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рабочыя й сяляне аднаўленьнем гаспадарства й вытворчасьці сталі замацоў­ваць Сацыялістычную дзяржаву. Кіпучым размахам разгарнулася яна на ўсёй краіне, хутка лечачы атрыманыя на сваім нараджэньні глыбокія раны.

— Чатыры гады —то чатыры вялікіх пэрыяды ў беларускай сацыялістыч­най дзяржаўнасьці. На працягу іх беларускія рабочыя й сяляне вытварылі поўны камплекс гістарычных этапаў. Гэтыя этапы ў сытуацыі экана­мічных і сацыяльных парушэньняў варты стагодзьдзяў гісторыі дзяржаўна­га разьвіцьця іншых народаў. Тым болей, што яны новы й нячуваны дагэ­туль. Звычайна, усе краі перажывалі свой поступ доўгімі віхлястымі пуці­намі, пакуль яшчэ нявыпрастанымі— Беларусь жа зрабіла крок— з «панства неабходнасьці— у панства Свабоды»; ды к гэтаму, у панства працоўнай Сва­боды. Разьвіцьцё й замацаваньне беларускай сацыялістычнай дзяржаўнасьці з моманту яе нараджэньня 1 студзеня 1919 г. йшло помеж цесна зьвязаным з разьвіцьцём і замацаваньнем гэтых фактараў у суседніх братніх рэспублі­ках. Зруйнаваньне нацыянальнае няроўнасьці й супольнасьць клясавых заданьняў усіх працоўнікаў Савецкай Фэдэрацыі памагалі гэтаму й служылі кіруючаю роляю ў паглыбленьні беларускай самасьвядомасьці й палітычна-клясавага ды культурнага самавызначэньня беларускіх рабочых і сялян. Шырачэзныя размахі ў вытворчасьці беларускай культуры— то была яшчэ адна грунтоўная падстава для ўмацаваньня беларускай рэвалюцыйнай дзяржаў­насьці. Гэтая падмога надавалася працоўнікамі братніх рэспублік і мела вя­лікі ўплыў на далейшую цягу да болей цеснага зьяднаньня Савецкае Беларусі з Савецкай Расеяй, але захоўваючы свой самотны выгляд, зазначаны пры сваім нараджэньні. Вырысы яго досыць выразны, блізка падышлі да свайго ажыцнўленьня і, пэўна, к чацьвёртай гадавіне гісторыі Савецкай Бе­ларусі стануць фактамі. То будзе новы гістарычны этап. Які пасьледуе да­лей? Гэта залежыць ад ходу й накіраваньня разьвіцьця рэвалюцыі, а таксама і ад вымаганьняў інтарэсаў беларускіх працоўных грамадаў. У кожным разе, адно трэба памятаваць заўсёды, што Беларуская Сацыяліс­тычная дзяржаўснасьць для сусьветнай рэвалюцыі— выдатны стан яе разьвіць­ця, для беларускіх рабочых і сялян— гісторыя іх вызваленьня клясавага, палітычнага, нацыянальнага й культурнага. Яна найцясьней зьвязана з дзяр­жаўнасьцю ўсёй фэдэрацыі, а разам з пралетарскай рэвалюцыяй. І дзень, і час яе адчыненьня ёсьць найвялікшы дзень у іх жыцьці. Гэты дзень 1 сту­дзеня ўжо запісаўся ў летапісу жыцьця і мусіць быць адмечаным штодня, на працягу бесканешнасьці яго наступнага бегу, урачыстым сьвяткаваньнем беларускіх рабочых і сялян. 1 студзеня — Сьвята Рэвалюцыі ў Беларусі.

З. Ж.