Старонка:1 студзеня - рэвалюцыйна-гістарычнае сьвята Савецкай Беларусі.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жаўнаю адзінкаю, роўнай з усімі сацыялістычнымі краінамі дзяржаваю. Беларускія-ж рабочы й селянін з неаформленага, з нявыясьненага блудзячага парабка стаў гаспадаром свае краіны. З тутэйшага ў панскім прыгоне, і з тутэйшага ў цара ў няволі ён стаў самавітаю асобаю, рэвалюцыйным гра­мадзянінам. І стаўшы гаспадаром свае сацыялістычнае дзяржавы-рэспублікі, беларускі працоўнік на ўвесь сьвет абвясьціў гэта, як сваё заваяваньне. Ён абвясьціў перад працоўнымі ўсіх краін і ўсіх народаў, што знайшоў свае правы, сваё ймя, знайшоў іх праз вялікае паўстаньне. Няхай ведаюць усе заняволеныя ў прыгоне капіталу! Тым жа, хто бачыў у беларускіх працоў­ных грамадах сродак для нажывы, сілу для эксплёатацыі, было дадзена знаць, што гэткім ен быў да 1 студзеня 1919 году, а з першага—ўжо стаў паўнапраўным вольным гаспадаром у адваёванай у ворагаў сваёй краіне.

Гэткім чынам на эўрапейскай карце Акцябрская рэвалюцыя вызначыла месца, дзе зьмясьцілася паўстаўшая з мук, як фэнікс з попелу, новая пра­цоўная дзяржава. Праўда, гэта месца прышлося якраз на рубяжы, за які па розным прычынам не магла сягнуць хваля пралетарскага вызвалень­ня, і дзе пачыналіся пазыцыі старога, прыгоннага ладу. Але яна стала жыць, пішучы свае пэрыяды вогневымі літарамі.

Пагроза старога ладу абрынуцца на Савецкія Рэспублікі першым зама­хам зразу навісла над Беларускай маладой Рэспублікай. Праз яе ляжала дарога да братняй Савецкай Расеі. І не дапусьціць да захапленьня гэтай дарогі стала першым заданьнем беларускіх рабочых і сялян, як грамадзян свае Рэспублікі.

Тады ўстаў к жыцьцю рэвалюцыйны патрыятызм. .Магутнаю хва­ляю выбіўся ён з патаемных заховаў, ахапіў беларускія працоўныя грамады й заліў Беларусь з усходу на заход, і з поўдня па поўнач. Ён стаў зьлеп­ліваючым цэмэнтам між Савецкай краінай і яе сынамі—рабочымі й сялянамі. Пачуцьцё рэвалюцыйнага патрыятызму, так сама было й тым сродкам, які ўмацаваў у іх рэвалюцыйную дзяржаўнасьць, адвагу й гатоўнасьць бара­ніць новую маладую Сацыялістычную Рэспубліку.

Праз кароткі час яе жыцьцё закрапілася яшчэ болей — на гэты раз пралітаю за яе крывёю рабочых і сялян. Вайна Савецкіх Рэспублік у 1920 г. з Польшчаю і гэтымі белагвардзейцамі, якіх яна ахоўвала— то фак­тычна была першая вайна за ахову Беларусі.

Гэта вайна— першы гістарычны эпізод дзяржаўнага жыцьця беларус­кіх рабочых і сялян. Тая рашучасьць і пэнт, з якімі яна вялася, пакрыюц­ца незьвяданаю славаю і на многа вякоў уперад будзе выклікаць да сябе ўвагу й асабіста-натхненную ўмільнасьць. Вайна з Польшчаю выкрыла ў беларускіх працоўных гушчах помеж рэвалюцыйным жахам і доўгімі вя­камі спаўшы інстынкт сацыялістычнай дзяржаўнасьці. Той кліч, які Савец­кая ўлада падала ў часы наступу нямецкага імпэрыялізму па Пскоў, у пер­шыя месяцы 1918 г .— кліч «Сацыялістычная радзіма ў небясьпецы!» дру­гім водгульлем адбіўся ў гушчах беларускага працоўніка ў ліпені 1920 г. Разуменьне радзімы (ацечаства), як фартэцыя пралетарскае думкі, кляса­вым падсазнаньнем беларускіх працаўнікоў, адчулася з бяспрыкладнай у гісторыі людзей яскравасьцю. У бурлівым захапляючым паўстаньні, у выяў­леньні рэвалюцыйнай партызаншчыны, перайшоўшых па ўсім абшары Бела­русі— выглядалі моманты акцябрскіх эпізодаў у Пецярбурзе і ў Маскве, ды у паўстаньні парыжаскіх камунараў у 1871 годзе, ахопленых з усіх бакоў нямецкім імпэрыялізмам і ўласнай францускай буржуазеяй.

На падставе гэтых фактараў зраву-ж пасьля замірэньня Савецкая Бе­ларусь з пэўнасьцю прынялася пісаць другую старонку свае гісторыі— яе