Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наццаць дэлегатаў. Гэтыя 11 дэлегатаў формальна прадстаўлялі буйных земляўласьыікаў значнай большасьці тэрыторыі старажытнай Польшчы. На зьезьдзе была дэлегацыя ад Беларусі і Літвы, яна складалася з трох асоб. Старшынёю зьезду быў абраны Кронэнбэрг, прадстаўнік буйной буржуазіі. На аснове справаздач паасобных дэлегатаў высьветлілася, што чырвоны рух узрастае і чырвоная організацыя ўзмацняецца ўва ўсіх мясцовасьцях Польшчы і яе „крэсаў”. Тым ня менш большасьць дэлегатаў чамусь заяўляла, што паўстаньне калі і будзе, дык ня хутка. Члены зьезду спасылаліся на магутнасьць расійскай арміі, на ўстрымліваючае значэньне „рэформы”, што праводзіліся царскім урадам праз Велепольскага, на недахват належнай колькасьці сродкаў у чырвоных, на непадрыхтаванасьць паўстанскіх узброеных сіл і г. д. Былі і такія заявы, што калі-б нават паўстаньне распачалося, дык організацыя белых лёгка можа яго спыніць сваім маральным і экономічным ўплывам. Усё гэта гаворыць аб тым, што зьезд белых даволі дрэнна разьбіраўся ў той сітуацыі, якая склалася і што ён далёка не зьяўляецца прыхільнікам неабходнасьці паўстаньня

ПАДЗЕІ ДРУГОЙ ПАЛАВІНЫ 1862 ГОДУ НА БЕЛАРУСІ.

У 1862 годзе, як мы гаварылі вышэй, на Беларусі назіраецца з надворнага боку як-бы нейкае заспакаеньне. Рух хаваецца ў глыбіню. Выключэньнем на гэтым агульным фоне былі ўрачыстыя хаўтуры вядомага пісьменьніка-песьняра Кандратовіча-Сыракомлі, якія адбыліся 15-га верасьня ў Вільні.

Уладыслаў Кандратовіч-Сыракомля раздзіўся ў Бабруйскім павеце, на Меншчыне, у сям’і зьбяднелага дробнага шляхціца. Большасьць яго твораў прасякнута радыкальным настроем. Ён абураецца супроць прыгоннага права, спачувае запрыгоненаму селяніну ў яга горкай долі і хоча бачыць сялян вольнымі. Беларусь, па яго думцы, павінна ўваходзяць у склад адноўленай дэмократычнай Польшчы. Пісаў Сыракомля ў польскай мове, але ёсьць яго вершы і ў беларускай мове. Жыцьцё песьняра злажылася вельмі няўдала. Увес час яму прыходзілася весьці цяжкую барацьбу за існаваньне, за чорствы кавалак хлеба. З 1852 году Сыракомля пераехаў з Меншчыны ў Вільню, дзе і жыў літаратурнай працай. Памёр ён у страшэннай беднасьці, пакінуўшы пасьля сябе бяз усякіх сродкаў старую матку, жонку і трое малых дзяцей.

Адразу пасьля сьмерці Сыракомлі опозыцыйнымі коламі быў утвораны спэцыяльны камітэт для організацыі ўрачыстага пахаваньня, збору сродкаў на помнік, на ўтрыманьне сям‘і і для выданьня твораў пісьменьніка. Была організавана ўрачыстая процэсія-дэманстрацыя з гораду на могілкі на Росе. На чале процэсіі ішло духавенства