Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваць вольную Польшчу, адзіную і ў старых межах. Цэнтралістычныя пажаданьні адрываюць, а ня збліжаюць. Правільнасьць політыкі Камітэту яскрава даводзіцца тым фактам, што ў сучасны момант Літва, Беларусь і Украіна самі прымаюць чынны ўдзел у руху за вызваленьне Польшчы ў яе старых межах. Не цэнтралізацыяй, не надужыцьцем, не поліцыяй утрымліваюцца провінцыі і народы ў еднасьці, сувязі і згодзе, а ўшанаваньнем волі і індывідуальнасьці народнай. Толькі дзякуючы такім асноўным прынцыпам, Польшча, Літва, Беларусь і Украіна ўтвораць адзіную, вольную і моцную дзяржаву. Іншы падыход да справы па думцы Камітэту толькі руйнуе дзяржаву.

Такім способам, народны жонд паставіў перад паўстаньнем заданьне вырашыць нацыяльнае пытаньне. Зразумела, параўнаўча з царскай Расіяй програма паўстаўшай Польшы была прогрэсыўнай. Але адразу трэба адзначыць, што ў програме вельмі падкрэсьліваецца прынцып адзінай непадзельнай Польшчы ў старых гістарычных межах. Гэты прынцып формуляваны выпукла і ясна і зусім закрывае сабою прыгожыя няясныя словы аб „вольнасьці народаў". Калі програма не задавальняла Мераслаўскага, як занадта „лібэральная", дык яна не магла задавальняць і К. Каліноўскага, які потым аказаўся „сэпаратыстам" з пункту погляду паўстанцаў-палякаў. У практыцы прынцып адзінай непадзельнай Польшч зусім затушаваў „вольнасьць народаў". Сучасная „дэмократычная" Польшча давяла справу да „пабеднага канца".

Цяпер паглядзім, што робіцца ў польскіх белых колах. Мы вышэй ужо спыняліся на спробе Дырэкцыі зьнішчыць Цэнтральны Камітэт шляхам выдачы яго ў рукі Велепольскага і расійскага ўраду. Спроба, як мы ведаемся ўдалася. Разам з развалам спробы парваліся і зносіны Дырэкцыі з Велепольскім. Кажуць, што на пропозыцыю Дырэкцыі быць у сувязі, Волепольскі адказаў: мне не патрэбна цяпер ні ваша, ні каго іншага падтрыманьне, бо для палякаў яшчэ магчыма зрабіць што-небудзь добрае, але з палякамі — ніколі.

Пасьля няўдачы зьбліжэньня з Велепольскім Дырэкцыя зрабіла пробу зьвязацца з намесьнікам Польшчы, вялікім князем Константынам. Адбыўся візыт Андрэя Замойскага да намесьніка. Замойскі выказаў намесьніку пажаданьне, каб пад яго (намесьніка) кіраўніцтвам былі злучаны ўсе провінцыі былой Польшы (Літва, Беларусь і Украіна) з сталіцаю ў Варшаве, апроч таго, ён дагаварыўся з намесьнікам аб скліканьні зьезду белых. Гэты зьезд і адбыўся ў пачатку верасьня 1862 году. На зьезд сабралася каля 300 асоб, у ліку якіх былі прадстаўнікі белых з Беларусі, Літвы і Украіны. Вельмі хутка сярод удзельнікаў зьезду пачала пашырацца думка аб падачы на імя намесьніка політычнага адрасу расійскаму ўраду. Адрас быў складзены. У ім выказвалася пажаданьне, каб рэформы, якія праводзяцца ў Польшчы, былі пашыраны на Літву, Беларусь і Украіну, што магчыма тады, калі гэтыя краіны будуць далучаны да Польшчы. З ад-