Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

данай Польшчы, на Літву, Беларусь і Украіну і паглыбленьня гэтай рэформы ў самой Польшчы. За гэта Дырэкцыя павінна была выдаць Белапольскаму і расійскаму ўраду выдатнейшых чырвоных. Пры гэтым Велепольскі паабяцаў, што ў адносінах да чырвоных будзе дапасавана толькі васылка з краю. Больш суровых рэпрэсій нібы ня будзе зроблена. Адзіным чалавекам з членаў Дырэкцыі, які мог выдаць чырвоных быў Кароль Маеўскі: ён сам калісь быў чырвоным, у астатнія часы ён таксама не парываў сувязі з чырвонымі і нават на працягу некалькі дзён быў членам чырвонага Камітэту. Дзякуючы гэтаму, ён добра ведаў як організацыйную галоўку чырвоных, так і шмат больш выдатных членаў з чырвонай організацыі. Пад націскам сваіх таварышоў з Дырэкцыі Маеўскі згадзіўся ўзяцца за гэтую агідную справу. Некалькі разоў, разам з Кронэнбэргам, ён хадзіў да Велепольскага, каб умовіцца аб дэталях здрады. Размовы з Велепольскім далі Маеўскаму зразумець, што і Велепольскі, і Дырэкцыя хочуць усё зрабіць яго рукамі, а самі хочуць застацца з боку, каб потым усю адказнасьць за здраду ўскласьці толькі на яго аднаго. Зразумела, гэта не ўваходзіла ў пляны Маеўскае. Апроч таго, і Маеўскі і члены Дырэкцыі ня верылі ў шчырасьць Велепольскага. Выходзячы з усяго гэтага Маўскі запатрабаваў, каб уся справа была запісана ў спэцыяльны протокол і каб пад протоколам былі зроблены подпісы ўсіх членаў Дырэкцыі і Велепольскага. Протокол павінен быў захоўвацца ў трох экзэмплярах, з якіх адзін экзэмпляр . вылаецца на рукі Маеўскаму, другі захоўваецца ў адным з замежных архіваў, трэці зьберагаецца ў надзейным месцы ў Польшчы. Ні члены Дырэкцыі, ні Велепольскі не згадзіліся выканаць пропозыцыю Маеўскага. Тады ён адмовіўся ўзяць, на сябе здраду чырвоных. Інтрыга белых не ўдалася. Велепольскі, абураны такім сканчэньнем справы, даў загад заарыштаваць Маеўскага і пасадзіць яго ў цытадэль, дзе Маеўскі і адсядзеў каля году.

Здрада белых ня ўдалася і Цэнтральны Камітэт разьвівае сваю працу далей. Уплывы яго ў гарадох расьлі даволі хутка. Ня так пасьпяхова справа ішла на вёсцы. Там трэба было разьвіваць агітацыю. Яшчэ ўлетку па вёсках Камітэтам былі разасланы агітатары, што выступалі проці абчыншаваньня сялян на аснове „рэформы" Велепольскага, якая зусім супадала з плянам сялянскай „рэформы" белых. Але Камітэт не апублікаваў яшчэ і сваёй зямельнай програмы, што значна ўскладняла яго агітацыйную працу сярод сялянства. Гэтая програма зьявілася ўвосень 1862 году. Камітэт 12 жніўня выпусьціў падпольную адозву да сялянства, якая хутка была распаўсюджана „па ўсёй Польшчы. Праз тры дні, 15 жніўня, яна была перадрукавана чырвонымі ў Вільні для пашырэньня на Беларусі. Гэтая адозва і зьмяшчала ў: сябе програму Цэнтральнага Народнага Камітэту па сялянскаму і зямельнаму пытаньню.