Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гурток мае нават сваю падпольную друкарню. У 1861 годзе, з жніўня да лістапада, тут надрукована падпольная проклямацыя-часопіс „Великорусс", у трох нумарох. Для нас вельмі цікавы другі і трэці нумары гэтага часопісу, у якіх зьмешчана програма опозыцыйнага руху і погляд рускай опозыцыі на польскае пытаньне.

Зьмест програмы такі: Падачаю адрасоў трэба дабіцца ад цара, каб ён склікаў устаноўчы сойм і абавясьціў у Расіі прадстаўнічы лад кіраваньня. Сялянскае пытаньне разьвязана расійсім урадам няправільна. Трэба дабіцца вызваленьня сялян бяз выкупу. Урад павінен таксама зьнішчыць тыя злоўжываньні, якія дапускаюцца адміністрацыяй і поліцыяй. Польшча павінна быць вызвалена з-пад улады Расіі. Гэтага вымагае наша народная годнасьць і гаспадарчыя інтарэсы Расіі. Польшча была далучана да Расіі на Венскім конгрэсе пры ўмове, што ёй будзе нададзена констытуцыя, поўная аўтаномія і народная армія. Гэтую ўмову Расія павінна выканаць. Для кіраваньня Польшчай мы кожны год трацім 40 мільёнаў рублёў, а даходаў з яе тэрыторыі мы ня маем такіх вялікіх, каб яны пакрылі нашы выдаткі. Шмат старыкоў, жанчын і дзяцей у Расіі ня маюць з чаго жыць, бо іх кармільцы высланы ў Польшчу, каб трымаць яе насельніцтва ў няволі. Мы да тых часоў будзем бядаваць, пакуль зусім не адмовімся ад Польшчы.

Паступова рэволюцыйны настрой у Расіі паглыбляецца. У маі 1862 году выходзіць падпольнай проклямацыя „Молодая Россия", якая па думцы т-ша М. Н. Пакроўскага зьяўлялася „першай спробаю расійскай соцыялістычнай моладзі формуляваць свае патрабаваньні і свае надзеі”.[1] Яна была куды радыкальнейшаю за „Великорусса". „Молодая Россия“ лічыць, што адзіным сродкам для выхаду Расіі з яе нязноснага сучаснага становішча зьяўляецца „рэволюцыя, рэволюцыя крывавая, якая павінна радыкальна зьмяніць усе без выключэньня асновы сучаснага грамадзтва і зьнішчаць прыхільнікаў цяперашняга парадку".[2] Проклямацыя настроена адмоўна ў адносінах да Герцэна і да аўтараў „Великорусса" за тое, што яны маюць надзею на добрую волю цара. З свайго боку Герцэн і нават Бакунін незадаволены зьместам і тонам „Молодой России", бо лічаць яе занадта рэволюцыйнай і крыважэрнай.

Проклямацыя „Молодая Россия" робіць пробу клясавага падыходу да рэволюцыі. Яна дзеліць увесь народ на дзьве партыі: партыю імпэратарскую, якую падтрымлівалі цар і капітал, і партыю рэволюцыйную, народную, якая яднае беднату. Рэволюцыя ёсьць крывавая барацьба гэтых партый паміж сабою. Царызм можа быць і павінен быць зруйнаваны толькі агульным узброеным паўстаньнем народнай партыі. Дынастыя Раманавых павінна быць зьнішчана. Раманавы сваёю

  1. М. И. Покровский. Русская история с древнейших времен. Т. IV. Изд. V. ГИЗ Ленинград. 1924, ст, 160.
  2. Ibidem, ст. 162