Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Селянін не адмаўляўся ні ад цукерак, ні ад пачастунку, але гэта ніколькі не зьмяншала яго варожых адносін да панства. Ён добра разумеў, што гэтая ўвага пана да яго асобы выклікаецца тым, што ён пану патрэбен. Не пакідала яго думка і аб тым, што пан сваім пачастункам як-бы хоча адкупіцца ад вызваленьня яго, селяніна, ад прыгону і ад нарэзкі яму зямлі.

Дырэкцыя ў сваёй організацыйнай працы была даволі пасыўнай. Праўда, яна пачала наладжваць сувязі з тымі краінамі Польшчы, што знаходзіліся пад Прусіяй і Аўстрыяй, а таксама з Украінаю, Літвою і Беларусьсю. Сувязь з Беларусьсю і Літвою была наладжана праз Францішка Далеўскага. Гэтыя сувязі ня мелі ніякага рэальнага значэньня і насілі чыста формальны характар. Дырэкцыя праз Юзэфа Калачкоўскага зьвязалася з Уладыславам Чартарыйскім у Парыжы, але Парыж чамусьці прыняў Дырэкцыю холадна. Замест пашырэньня сваіх уплываў на масы, яна занялася сваімі ўнутранымі справамі і распрацавала для сябе цэлую констытуцыю. На аснове гэтай констытуцыі Дырэкцыя лічыла сябе выканаўчым органам так званага Ваяводзкага Кола, якое было прызнана як-бы яе законадаўчым органам. Ваяводзкае Кола складалася з прадстаўнікоў ваяводзтваў і павінна было сыстэматычна зьбірацца праз кожныя шэсьць тыдняў. Ваяводзкае Кола вырашала ўсе важнейшыя справы, у тым ліку і разыходжаньні ў Дырэкцыі, а таксама разыходжаньні паміж Дырэкцыяй і Андрэем Замойскім, які нібы граў ролю абмежаванага монарха. Дырэкцыя занялася складаньнем свайго грашовага фонду. Дзякуючы організацыйна-фінансавым здольнасьцям Кронэнбэрга, ужо ў першыя месяцы у 1862 году Дырэкцыя мела адзін мільён злотых, што складала каля 150.000 рускіх рублёў. К канцу першай палавіны гэтага году капітал Дырэкцыі ўжо даходзіў да 200.000 рублёў. Ня гледзячы на ўсё гэта, трэба прызнаць, што Дырэкцыя была наогул бязьдзейным органам і ня выявіла той актыўнасьці, якую магла-б выявіць, дзякуючы сваім грашовым сродкам.

Зусім ня тое мы бачым у чырвоных. Яны выяўляюць вялікую рухавасьць і актыўнасьць. Уся энэргія чырвоных накіравана на тое, каб палепшыць форму сваёй організацыі і пашырыць яе склад.

Кола не здавальняе віднейшых рэволюцыянэраў з чырвоных сваёю расплыўчатасьцю. Яны адчуваюць патрэбу у больш цэнтралізаванай організацыі, якая была-б больш моцнаю і дырэктыўнаю. На гэтым грунце вынікаюць вялікія спрэчкі паміж Колам і Мясцовым Камітэтам. Цэлы шэраг сходак і нарад прыводзяць да таго, што Кола было распушчана, і на чале руху стаў Мясцовы Камітэт. У Мясцовым Камітэце вялікую ролю пачаў іграць Яраслаў Дамброўскі, які нядаўна прыехаў у Варшаву з Пецярбургу. Гэта быў выдатны організатар, энэргічны працаўнік і бясстрашны рэволюцыянэр, вядомы потым, як адзін з генэралаў Парыскай Камуны. Апроч Я. Дамброўскага, у Камітэт увахо-