Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і звальненьнем з пасад некалькіх чыноўнікаў, якія былі заўважаны ў агітацыі за падачу адрасоў.

Аб організацыі чырвоных на Беларусі ў гэтыя часы мы маем зусім мала вестак. Мы толькі можам зазначыць, што к канцу 1861 году чырвоныя колы на Беларусі і ў Літве прагнуцца ўтварыць зародак аб‘яднанай організацыі, неабходнасьць чаго выявілася яшчэ летам. Зразумела, аб‘яднаньне чырвоных сіл пакуль што яшчэ вельмі слабое. Яно выяўляецца ў тым, што паасобныя гурткі і іх правадыры жвава зносяцца паміж сабою, устанаўліваюць паміж сабою адпаведныя сувязі і концэнтруюцца каля Вільні. Адначасна з гэтым яны ўстанаўляюць сталую сувязь з чырвонай організацыяй (Колам) у Польшчы. У процівагу белым, чырвоныя на Беларусі, як і ў Польшчы, выяўляюць напружаную організацыйную актыўнасьць. Цэнтрам організацыі паступова робіцца Вільня. Тут пачынае іграць галоўную ролю вельмі радыкальна настроены Людвік Зьвярждоўскі, вельмі эдукаваны вайсковы, ў чыне капітана генэральнага штабу. Ён да гэтага часу быў актыўным членам польскай рэволюцыйнай організацыі ў Пецярбургу, дзе вучыўся ў акадэміі генэральнага штабу. Па сканчэньні акадэміі Зьвярждоўскі атрымаў пасаду ў Вільні і пачаў тут жыць стала. Беларускія чырвоныя праз яго і праз студэнтаў расійскіх унівэрсытэтаў зьвязваліся з рэволюцыйнымі коламі і гурткамі Расіі

Шырока разьвінулася дзейнасьць чырвоных у Беластоку. Беласток у гэтыя часы быў вельмі ажыўленым пунктам. Праз Беласток ішла Пецярбурска-Варшаўская чыгунка, якая тады праводзілася. У горадзе, дзякуючы гэтаму, было заўжды шмат народу, які складаўся з рабочых і служачых новай дарогі. Тут вялікую організацыйную ролю іграе адзін з галоўных інжынэраў дарогі Браніслаў Шварцэ. Карыстаючыся сваімі службовымі разьездамі і пастаяннымі зносінамі з вялікім лікам людзей, якія ўдзельнічаюць у будоўлі чыгункі, Б. Шварцэ мае поўную магчымасьць пашырыць уплывы чырвоных і ўцягнуць у організацыю шмат новых членаў. Рэволюцыйная праца разьвіваецца. З вялікімі цяжкасьцямі ўтвараецца ў Беластоку падпольная друкарня, зьяўленьне якой таксама абявязана энэргічнай чыннасьці Б. Шварцэ. Цікава адзначыць, што друкарня была прыстасавана да друку ў беларускай мове. Заснаваньне друкарні гаворыць аб тым, што організацыя чырвоных ужо даволі моцная. Цяпер, дзякуючы друкарні, уплывы чырвоных будуць узрастаць. Іх агітацыйная літаратура будзе пашырацца як сярод інтэлігенцыі і рамесьнікаў, так і нават сярод сялянства, чаму спрыяе карыстаньне чырвонымі беларускай „мужыцкай“ мовай.

У гэтыя часы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, даволі шырока разьвіваецца агітацыйная чыннасьць Кастуся Каліноўскага. У 1861-м годзе ён яшчэ студэнт юрыдычнага факультэту пецярбурскага унівэрсытэту. На Беларусі Каліноўскі бывае наездамі: як студэнт, ён