Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1862 г.“.[1] Там мы чытаем: „У лістападзе 1861 году, дзякуючы ўзмацненьню хваляваньняў у Менскай губэрні, туды назначаны ваенны губэрнатар“ (стр. 14). Нарыс, гаворачы аб хваляваньнях, разумее той сялянскі рух у Мазыршчыне, Піншчыне і іншых мясцовасьцях паўднёвай Меншчыны, аб якім мы гаварылі вышэй. Сярод сялян Беларусі і Польшчы ўжо пашыраецца агітацыйная літаратура, што друкуецца ў нелегальнай друкарні. Нарыс (стар. 7) з вялікім жалем вызначае, што „ў пачатку 1861 году зрабілася відавочным існаваньне ў краі патаемнай лятучай друкарні“. Сярод сялянства ходзяць агітатары, інтэлігенты, выхаваныя на польскай культуры, іх уплывы на сялянства ўзрастаюць, ня гледзячы нават на тое, што беларускае сялянства ня вельмі добра настроена ў адносінах да палякаў-агітатараў. Па гэтаму пытаньню „Нарыс“ гаворыць так: „Пры ўсёй няпрахільнасьці мас вясковага жыхарства да польскіх агітатараў трэба непакоіцца аб тым, каб і сярод іх з цягам часу не пачаў пашырацца проціўрадавы рух“, (атар. 15-16).

Расійская жандармэрыя і поліцыя, запрымеціўшы яшчэ з пачатку 1861 году дзеяльнасьць агітатараў і існаваньне падпольнай лятучай друкарні, напружыла свае сілы, каб спыніць рэволюцыйную агітацыю. Пачалася сьлежка, лоўля, арышты агітатараў. Але ўсе гэтыя мерапрыемствы не прывялі да жаданых вынікаў. Агітацыя і пропаганда ня спыніліся, а толькі больш паглыбіліся і закансьпіраваліся. „Нарыс“ гэта адзначае ў такіх словах: „Характар агітацыі ў астатнія часы ((канец 1862 г. У. І.) зьмяніўся. У той час як вонкавыя праявы яе-зрабіліСя слабейшымі, праца ўнутранай пропаганды адносна ўзмацнілася“. (14 стар.).

Відаць, у некаторых урадавых колах зьяўлялася думка аб тым, каб выкарыстаць соцыяльныя і нацыянальныя процілегласьці паміж сялянамі-беларўсамі і панамі-палякамі для таго, каб ўдарыць па паляках, як пачынальніках паўстаньня, каб утварыць нешта падобнае да вядомай Галіцыйскай разьні ў Аўстрыі. Але міністэрства зьлякалася і не адважылася пусьціць у сялянскія масы поліцэйскіх агентаў для гэтай провакацыі. „Нарыс“ па гэтаму пытаньню піша так: „Зразумела, магчыма падняць сялян проці паноў-земляўласьнікаў. Вядомыя галіцыйскія падзеі павярнулі-б на ўцёкі большасьць паноў, якія цяпер самахвальскі называюць гэты край Літвою ці Польшчаю. Але ці магчыма адважыцца на выкарыстаньне гэтага сродку? Ці магчыма пры выкарыстаньні яго спыніць яго на ідэальнай мяжы, адзначаючай мяжу таго ці іншага павету?“ (16). Небясьпечнасьць сродку зьвярнула на сябе ўвагу міністэрства, і яно адмовілася ад яго. Гэты факт таксама трэба прыняць пад увагу, калі мы робім ацэнку погляду Гілера на лясьнікоў, якіх ён лічыць агітатарамі, накірованымі на вёску расійскай жандармэрыяй і поліцыяй.

  1. Сборник документов музея гр. М. Н. Муравьева. Т. I, док. № 5, ст. 7—16.