Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на адозву быў выдадзены ўрадавы абежнік, што даводзіць да ведама поліцэйскіх урадоўцаў зьмест адозвы і прапануе ім зьвярнуць увагу на гэта.

СЯЛЯНСКІ РУХ НА БЕЛАРУСІ.

Мы раней ужо гаварылі аб тым, што ў Польшчы вясною 1861 г. былі сялянскія непарадкі. Тое самое мы бачым і на Беларусі. Сяляне хвалююцца і імкнуцца да вызваленьня ад прыгону. Рух сялянскі ідзе побач з рухам політычнага вызваленьня ў гарадох і часамі набывае вялікія памеры. Паўстаньне яшчэ не паставіла на парадак дня аграрнай праграмы. Яно яшчэ толькі падрыхтоўваецца. Вось чаму вёска вядзе свой соцыяльны рух асобна ад гораду і нават не спачуваючы" гораду наогул. Толькі ў некаторых выпадках нам удаецца ўстанавіць сувязь сялянскага руху з дзейнасьцю чырвонай часткі гарадзкога руху. Тым ня менш і той і другі рух накіраваны проці існуючага парадку і гэта робіць яго вельмі .небясьпечным для царскага ўраду.

Да гэтага трэба дадаць, што ў некаторых, мясцовасьцях сялянства,, што па сваёй заможнасьці набліжалася да дробнай шляхты, таксама ўцягваецца ў гарадзкі політычны рух. Тое самае мы назіраем сярод каталіцкага сялянства, куды гарадзкі рух перадаецца праз касьцёл. Зразумела не засталося незакранутым і праваслаўнае сялянства, асабліва ў сваіх заможных пластох. Аб такіх фактах у нас ёсьць таксама весткі. Генэрал Мэйер у сваіх запісках аб Менскай губэрні гаворыць, што нават праваслаўныя сяляне ў некаторых вёсках схіляюцца на старану „бунтаўшчыкоў", пачыняюць сьпяваць гімн „Божа, што Польшчу”, які ўжо перакладзены на „простую”, беларускую мову.[1] Магчыма думаць, што гэтае зьявішча стаяла ў сувязі і з пашырэньнем чырвонай гарадзкой пропаганды на вёсцы.

У пачатку сакавіка, як толькі быў абвешчаны царскі маніфэст ад 19-га лютага 1861 г. „аб вызваленьні” сялян, беларуская вёска моцна заварушылася. У адных мясцох абвешчаны офіцыяльна царскі маніфэст сяляне лічылі падложным і спасылаліся на існаваньне сапраўднага маніфэсту, які сяляне ўяўлялі сабе зусім не ў такім выглядзе, якім быў абвешчаны маніфэст. У іншых мясцох сяляне царскі маніфэст на словах нібы прыймалі, але тлумачылі яго з пункту погляду сваіх кроўных інтарэсаў і пажаданьняў. І там, і тут яны катэгорычна адмаўляліся адбываць паншчыну, адмаўляліся падпісваць так званыя „уставные грамоты” і наогул не згаджаліся з сваім „временно-обязанным” становішчам. Сялянскія „непарадкі” пашырыліся амаль-што па ўсёй

  1. Записки генерал-майора Мейера. Подготовка к польскому мятежу в Минской губернии в 1861 году. Ред. Скрынченко. Минск, ст. 50.