Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

васьцях, напр. у Закрэце, Антокалі, бо бяз гэтага вучні і далей будуць рабіць непарадкі."[1]

Аб дэмонстрацыі ў касьцёле сьв. Яна гаворыць другі рапарт. „21 мая ў 12 ½ гадзін дня ў касьцёле сьв. Яна, пры вялікім сходзе народу, пасьля набажэнства, вучні гімназіі ў ліку больш чым 150, скупіўшыся ў левай наве, паміж, сьцяною і колёнамі, абкружаныя розных станаў людзьмі, сталі на калены разам з усімі і голасна прасьпявалі рэволюцыйны гімн. На каленах стаяла каля 500 асоб. Усе яны нахіліліся, засланяліся хусткамі, капялюшамі і каўнярамі, таму магчыма назваць толькі ніжэйпаданых асоб... (налічана некалькі асоб; вучняў налічана 62). Да гэтага трэба дадаць, што—1) ініцыятарамі і кіраўнікамі сьпеву былі вучні VI клясы гімназіі, браты Д. і 2) вучні гімназіі з кожным днём робяцца ўсё сьмялейшымі і абражаюць поліцэйскіх урадоўцаў."[2]

Аб гэтых абразах поліцэйскіх гавораць іншыя рапарты. Вучні ўжо не ўцякаюць, а сумысьля супыняюцца на вуліцы пасьля выхаду з касьцёлу і лаюцр поліцэйскіх апошнімі словамі. Вучні гімназіі робяць пробу зьвязацца праз вучняў-яўрэяў з вучнямі рабінскай школы, каб тыя ператлумачылі гімн на мову ідыш і сьпявалі разам з гімназістамі.

Дэмонстрацыі ў касьцёлах і наогул маніфэстацыі пашыраюцца па ўсёй Беларусі. Жанчыны апранаюцца ў жалобныя вопраткі. Асобам, якія ня выконваюць запатрабаваньняў руху ці ідуць проці яго, організуюцца каціныя концэрты. І на Беларусі, як у Польшчы, жыцьцё ўтварае капэльмайстраў і харыстаў для гэтых концэртаў.

У Беластоку ў сярэдзіне чэрвеня організуецца ўрачыстае спатканьне прыехаўшаму сюды Андрэю Замойскаму. Згодніцкая політыка Велепольскага і зачыненьне ім Земляробскага Таварыства ў’ Варшаве зрабілі А. Замойскага „героем". Буйная шляхта Беларусі лічыла палітыку А. Замойскага ідэалам для сваёй політыкі на Беларусі. На спатканьне былога старшыні таварыства земляўласьнікі затрацілі шмат сродкаў. Усе яны ў прызначаны дзень зьехаліся ў Беласток з павету. Прывітальную прамову ад імя шляхты і жыхарства Беластоку і павету гаварыў Горадзенскі губэрскі маршалак шляхты Старжынскі, маёнткі якога былі каля Беластоку і які на Беларусі хацеў граць ролю А. Замойскага. Сваю прывітальную прамову Старжынскі скончыў заяваю, што сваёю чыннасьцю і характарам граф А. Замойскі заслужыў поўную павагу і шчырую любоў з боку грамадзян Польшчы; што яны заўжды будуць спатыкаць яго кветкамі і цёплымі словамі: „няхай жыве Замойскі, першы польскі грамадзянін"!

Пасьля праезду праз Беласток Замойскага опозыцыйна-патрыятычны настрой у горадзе і мястэчках павету значна ўзрос. Гэты на-

  1. Z. L. S. Historya dwoch lat. Т. ІІ. Krakow 1893, ст. 454.
  2. Ibid., ст. 454-5.