Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нічала магнатэрыя, шляхта, урадоўцы і вучнёўская моладзь. Чырвоныя хацелі ўцягнуць у дэмонстрацыю рамесьнікаў і сялян, але ім гэта па нейкіх прычынах не ўдалося. Прысутных у касьцёле рамесьнікаў было зусім мала, а сялян зусім ня было.

Жалобнае набажэнства ў Беластоку адбылося пазьней, чым у Вільні, на два дні. Організатарам яго быў павятовы маршалак шляхты Саковіч. У касьцёле было шмат народу; найбольш было ўрадоўцаў і дробнай шляхты; прысутнічалі паміж іншым і сяляне, праўда, у невялікім ліку. Асабліва ўдаліся жалобныя набажэнствы ў Літве, у Ковеншчыне. Там яны адбыліся амаль што ўва ўсіх гарадох і мястэчках. Сяляне прысутнічалі на набажэнствах у вялікім ліку. Усе гэтыя набажэнствы зьвярнулі на сябе ўвагу мясцовай улады, якая спачатку не магла нічога зрабіць, каб спыніць дэмонстрацыйныя набажэнствы, а потым пачала пісаць доўгія рапарты ў цэнтар. На гэтым справа і скончылася.

Жалобныя набажэнствы паўтарыліся і ў красавіку, пасьля стрэлаў у Варшаве 8 красавіка. „У самай Вільні адпраўлены былі ў красавіку два ўрачыстых жалобных набажэнствы з запрошаным духавенствам, вялікім хорам музыкі, пастаўленым катафалкам, хаўтурнымі падсьвешнікамі і іншымі прыладамі, пры значным зборы народу. Пры гэтым гаварыліся казаньні, якія маглі распаліць пачуцьці".[1] Прыблізна тое самае адбывалася і ў іншых мясцовасьцях Беларусі і Літвы.

У канцы красавіка і пачатку мая 1861 году ў Вільню зноў пачалі зьбірацца на летнія вакацыі студэнты розных унівэрсытэтаў і іншых вышэйшых школ. Рух сярод рамесьнікаў і вучнёўскай моладзі ажывіўся. Аднаўляліся старыя гурткі, організаваліся новыя. Моладзь часта зьбіралася і гутарыла паміж сабой па пытаньнях бягучага моманту. У адным з студэнцкіх гурткоў вынікла думка зрабіць у Вільні першую ўрачыстую маніфэстацыю ў адным з касьцёлаў са сьпевамі рэволюцыйных гімнаў. Гэтую думку падаў студэнт Дорпацкага (Юраўскага) унівэрсытэту Балеслаў Ліманоўскі, які толькі што прыехаў з-за граніцы разам са сваім братам Юзэфам. Маніфэстацыя была прызначана на 20 (8) мая (сьвята сьв. Станіслава) ў віленскім катэдральным касьцёле. Маніфэстацыя адбылася. Пасьля набажэнства, ня гледзячы на перашкоды з боку духавенства, група моладзі, падтрыманая публікаю, прасьпявала патрыятычны гімн „Божа, што Польшчу”. Поліцыя арыштавала, як зачыншчыкаў маніфэстацыі, 8 асоб: аднаго настаўніка і сем студэнтаў, у тым ліку і Б. Ліманоўскага. Назімаў загадаў распачаць сьледзтва.

Паміж тым у горадзе распачалася агітацыя, што арышт зроблены незаконна, што арыштаваныя ні ў чым не вінаваты. Да Назімава накіравалася дэлегацыя з жанчын, паміж якімі былі і яўрэйкі, прасіць,

  1. Сборник документов музея графа М. Н. Муравьева. Т I . Предисловие, ст. 43.