Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня гледзячы на прынятыя меры, скандал амаль што не адбыўся зусім з другога боку, з боку белых. Мы ведаем, што яшчэ ў 1858 годзе, у часе праезду цара праз Менск, там выступіла з політычным адрасам віцебская шляхта, якая пацярпела поўную няўдачу. Ня гледзячы на гэта, земляўласьніцкая шляхта Беларусі задумала падаць яшчэ раз політычны адрас цару ў часе яго прыезду ў 1860 годзе. У маршалка шляхты Віленскай губэрні Дамэйкі сабраліся павятовыя маршалкі Віленскай і Ковенскай губэрань. Тут абгаварвалася пытаньне аб заснаваньні на Беларусі Земляробскага Таварыства, падобнага да Варшаўскага Таварыства, і аб падачы цару адрасу. У проекце адрасу гаварылася аб неабходнасьці аднаўленьня ў Вільні унівэрсытэту, аб уводзе ў школу, суд і адміністрацыю карыстаньня польскай мовай і пашырэньні правоў каталіцтва. Назімаў, даведаўшыся аб сходзе шляхты і яе пастанове, выклікаў да сябе Дамэйку і забараніў, пад пагрозаю кары, падаваць адрас. Земляўласьнікі не асьмеліліся парушыць гэты загад, і проект адрасу так і не зрабіўся адрасам.

Такім чынам і на Беларусі з самага пачатку руху опозыцыя проці царызму набыла той. самы характар, што і ў Польшчы. Яна разьбілася на белую і чырвоную опозыцыю. Белая, легальная опозыцыя прадстаўлена буйной земляўласьніцкай шляхтай капіталізаваных маёнткаў і буйной буржуазіяй. Чырвойая нелегальная опозыцыя прадстаўлена дробнай буржуазіяй, дробнай шляхтай, рамесьнікамі і рабочымі. У періныя часы грае вельмі выдатную ролю вучнёўская моладзь і розначынная інтэлігенцыя. Буйная буржуазія на Беларусі грала меншую ролю, чым у Польшчы, што зусім зразумела, калі прыняць пад увагу, што на Беларусі прамысловасьць была разьвіта слабей. На Беларусі, напрыклад, буйная буржуазія так і не ўтварыла свайго опозыцыйнага гуртка, падобнага да мільлеранаўскага гуртка ў Варшаве. Яна проста далучалася да буйных земляўласьнікаў. Група Велепдльскага мела таксама сваіх прадстаўнікоў на Беларусі. Іх соцыяльны твар быў той самы, што і ў Польшчы. Розьніца толькі ў тым, што на Беларусі гэтая група не магла разьвінуць сваёй чыннасьці так, як у Польшчы. Расійскі ўрад тут часьцей дзейнічаў без яе дапамогі.

Ня гледзячы на першыя няўдачы, опозыцыйны рух на Беларусі ня спыняецца. Гэта выявілася ў сакавіку 1861 году. Як толькі на Беларусь прышлі весткі аб першых стрэлах расійскіх войск у народ у Варшаве і аб пяцёх афярах гэтых стрэлаў, па гарадох Беларусі пракацілася даволі шырокая хваля дэмонстрацыйных хаўтурных набажэнстваў. Першым адгукнулася Берасьце. Там 9 сакавіка набажэнства было організавана павятовым маршалкам шляхты Гажычам. Затым набажэнствы распачаліся па іншых гарадох. 14 сакавіка яны адбыліся ў Горадне і Слоніме. У той-жа самы дзень дэмонстрацыйнае жалобнае набажэнства адбылося ў Вільні ў „сьвента-янскім“ касьцёле. Набажэнства было організована графам Тышкевічам. На набажэнстве прысут-