Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У адказ на яго словы з натоўпу маніфэстантаў сыпаліся жарты: „Вы разыходзьцеся, капусьнякі. Ідзі, стары, сам да хаты, бо захварэеш на катар". Намесьнік павінен быў ад‘ехаць назад за шэрагі войск. Тады з угаворамі падыхаў да маніфэстантаў генэрал Хрулёў. Ён угаварыў маніфэстантаў разыйсьціся. Такім чынам маніфэстацыя скончылася спакойна бяз стрэлаў і без праліцьця крыві.

На другі дзень, 8 красавіка, ужо з раніцы зноў у розных часьцях гораду пачалі зьбірацца маніфэстанты. Каля 6 гадзіны вечара ўсе яны сабраліся каля палацу намесьніка. Каля каменнай статуі маткі боскай група вучнёўскай моладзі, на чале з Навакоўскім, пачала сьпяваць рэволюцыйныя патрыятычныя сьпевы. Міма праяжджала паштовая карэтка. Параўняўшыся з маніфэстантамі, паштальён на сваім ражку заграў мотыў гімну „Яшчэ Польшча ня згінула". Натоўп пабег за карэткай і зрабіў овацыю паштальёну. Пасьля гэтага Гарчакоў загадаў вывесьці і паставіць на плошчы вайсковую сілу. Ня гледзячы на гэта, лік маніфэстантаў усё ўзрастаў. Было зроблена тры папярэджаньні, што калі маніфэстанты не разойдуцца, будзе ўжыта збройная сіла. Ніхто не разыходзіўся. Тады была пушчана на маніфэстантаў кавалерыя з халоднаю зброяю. Маніфэстанты абараняліся чым маглі—найчасьцей каменьнем, якое яны выдзіралі з бруку. Сьледам на дапамогу кавалерыі выпіла пяхота, якая дзейнічала прыкладамі. Народу было так многа, што немагчыма было разагнаць яго. Разагнаныя ў адным месцы зьбіраліся праз некалькі хвілін у другім месцы. Тады быў даны загад страляць. Было выпушчана каля 500 куль. Маніфэстацыя была разагнана. Па ўрадавых вестках было забіта 11 асоб, памерла ад ран 36 і наогул паранена 240 асоб. У рачаістасьці пацярпеўшых было больш, бо 500 куль былі пушчаны ў густы натоўп, і промахаў быць не магло. Магчыма думаць, на аснове прыватных вестак, што забітых і памёршых ад ран было больш як 100 чалавек.

Пасьля стрэлаў і забойств пачаліся рэпрэсіі. Адзін за другім публікаваліся адпаведныя абежнікі. Перш за ўсё было забаронена . насіць жалобу, памаркі, патрыятычныя эмблемы і значкі. У хаўтурных процэсіях маглі прымаць удзел толькі бліжэйшыя сваякі нябожчыка. Параненым 8 красавіка было забаронена паказвацца на вуліцах з павязкамі і бінтамі. Узмоцнена была цэнзура. Па вуліцах бесьперастанку езьдзілі патрулі, на плошчах напагатове стаялі вайсковыя бівуакі. Урадоўцы, проці якіх былі ўлію, што яны спачуваюць руху, звальняліся з пасад. Яны адказвалі за сваіх крэўных і сваякоў, калі тыя парушалі выданыя абежнікі. Але рэпрэсіі не маглі спыніць руху. Ён перакідаўся з Варшавы ў провінцыяльныя гарады. На вуліцах, панавалі жалобныя вопраткі. Сьпевы патрыятычных гімнаў не прыпыняліся. „Рэформы" Велепольскага, якія ён пачаў праводзіць, пры гэтых умовах ня мелі ніякай популярнасьці. Для ўсіх было ясна, што „рэформы" нічога нікому не дадуць і ня спыняць руху.