Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

школы права. 5) Устанаўляецца дзяржаўная рада каралеўства, у склад якой уваходзяць саноўнікі духоўнага стану і віднейшыя абываталі краю. Разгляд скаргаў і просьбаў, апроч звычайных чыннасьцяў, знаходзіцца ў веданьні рады па выбарах, 6) Рады па выбарах устанаўляюцца па губэрнях. 7) Такія-ж самыя рады па выбарах устанаўляюцца ў Варшаве і ў галоўнейшых гарадох каралеўства”.

Пасьля апублікаваньня ўрадавага комунікату і сваёй номінацыі Велепольскі імкнецца прыцягнуць на свой бок шляхецкія колы з Земляробскага Таварыства ў асобе А. Замойскага. Для гэтага Велепольскі выкарыстаў звычай вялікодных візытаў і зьявіўся да Замойскага. На пропозыцыю Велепольскага працаваць разам Замойскі нічога не адказаў і гэтым даў зразумець, што ён ня згодзен падтрымліваць Велепольскага. Цэлы шэраг асоб імкнуліся потым злучыць сілы Таварыства з Велепольскім, але нічога з гэтага ня выпіла. Земляробскае Таварыства на чале з сваім старшынёю Замойскім не згадзілася падтрымліваць політыку Велепольскага. Яно сядзела паміж двух крэслаў: паміж чырвонай опозыцыяй радыкальных гурткоў і паміж яўна-выразнай, ужо аформленай згодай з расійскім царызмам. Яно хацела адыграць ролю легальнай опозыцыі.

Не ўдалося Велепольскаму прыцягнуць на свой бок і каталіцкае духавенства. Духавенства ў сваёй рашучай большасьці стаяла на старане групы А. Замойскага. Былі прыхільнікі чырвонай опозыцыі. Апроч таго, Велепольскі закрануў і каставыя інтарэсы духавенства. На трэці дзень вялікадня ён, як старшыня камісіі вызнаньняў, рабіў урачысты прыём каталіцкаму духавенству. На прыёме ён сказаў рашучую прамову, якая не магла спадабацца слухачом ні па зьместу, ні па тону. Асабліва былі незадаволены словамі прамоўцы аб тым, што ён „ня будзе прызнаваць ніякіх урадаў у ўрадзе". Ён разумеў пад урадам у ўрадзе духавенства. Духавенства зусім правільна ў гэтых словах убачыла намер Велепольскага зьменшыць політычную ролю духавенства, якую яно адыгрывала дагэтуль.

Пасьля прамовы Велепольскага, 4 красавіка зьявіўся едкі памфлет, выданы патаемна і пашыраны ў вялікім ліку экзэмпляраў, пад назваю: „Адказ ўсяго каталіцкага духавенства ў Польшчы". Памфлет перадае ў яскравых і вострых словах абурэньне каталіцкага духавенства прамоваю і імкнецца ў корані падарваць аўторытэт Велепольскага. „Памфлет ставіў яго на адну ступень з Муханавым і іншымі маскалямі, што зьяўляліся ў Польшчу толькі для таго, каб выконваць у ёй роль ката і прыгнятацеля веры, мовы, адным словам, усяго таго, што складае народную сутнасьць".[1] Такім чынам, буйная буржуазія, буйное земляўласьніцтва капіталізаванага тыпу і духавенства ў сваёй масе былі супроць політыкі Велепольскага. А гэта былі ўжо вельмі

  1. Z L. S. Historya dwoch lat 1861— 1862. Т. II. Krakow. 1893, ст. 295.