Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вагаю ў бок апошняга. Цэлы тыдзень ішлі перагаворы паміж Велепольскім і намесьнікам аб паасобных пунктах проекту. Проект быў узгоднены толькі к 14 сакавіка і толькі праз тыдзень (21. ІІІ) быў накіраваны на разгляд у Пецярбург.

Такім чынам, у канцы сакавіка ў Пецярбургу апынулася два проекты „рэформ” для Польшчы. Каб разабрацца ў проектах і вынесьці нейкую адзіную пастанову, на 25 сакавіка была склікана Рада міністраў. Абгаварэньне справы цягнулася 7 гадзін. Спрэчкі часта насілі вельмі бурны характар. Раздаваліся галасы, што наогул ніякіх рэформ, ніякіх уступак ня трэба рабіць; што рух у Польшчы трэба задушыць сілаю.

Аднак, упамінаньне аб тым, што вельмі неспакойна і ў самай Расіі, прымусіла міністраў прызнаць неабходнымі „рэформы”. А ў Расіі з гэтага часу як раз распачаліся сялянскія непарадкі. Амаль што без перарыву яны цягнуліся два гады. Праз гэтыя два гады налічваецца 1100 сялянскіх непарадкаў. Сяляне хваляваліся ў Віленскай, Віцебскай, Горадзенскай, Ковенскай, Менскай, Валынскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай, Херсонскай, Варонескай, Разанскай, Тульскай, Пскоўскай, Цьверскай і інш. губэрнях. Асабліва нашумелі хваляваньні сялян у Казанскай губ., у сяле Бездне. Сюды была накіравана вайсковая сіла. Пасьля стрэлаў аказалася 71 чалавек забітых і 155 параненых. Такія-ж засьмірэньні, толькі з меншым лікам афяр, адбываліся ў розных куткох шырокай царскай імпэрыі. У ўрадавых колах пачалі гаварыць аб магчымасьці новай пугачоўшчыны. Такія агульныя абставіны прымусілі Раду міністраў пайсьці на ўступкі. Праўда, раздаваліся галасы аб бунтаўнікох - паляках, якія не заслугоўваюць царскай ласкі. Але, прымаючы пад увагу, што ў Варшаве зрабілася спакайней, што дэлегацыя была распушчана бяз усякіх протэстаў, за аснову быў прынят проект Карціннага, як больш рэакцыйны і да яго дададзены некаторыя пункты з проекту Велепольскага. Велепольскі з свайго боку згадзіўся працаваць з расійскім урадам пры гэтых рэформах. Ён быў запэўнены, што пры дапамозе атрыманых ім уступак магчыма будзе заспакоіць Варшаву і Польшчу.

Уступкі расійскага ўраду Польшчы былі абвешчаны 27 сакавіка. Урадавая абвестка аб гэтым падавала да ведама жыхароў Царства Польскага ніжэйпаданае: „Князь-намесьнік атрымаў па тэлеграфу паведамленьне з Пецярбургу аб выданьні яго імпэратарскай вялікасьцю ніжэйпаданых вышэйшых пастаноў: 1) Замест Варшаўскага вучэбнага округу і духоўнага аддзелу ў урадавай камісіі ўнутраных і духоўных спраў устанаўляецца ўрадавая камісія рэлігійных вызнаньняў і народнай асьветы. 2) Галоўным дырэктарам і старшынёю гэтай комісіі прызначаны Аляксандар гр. Велепольскі, з месцам у адміністрацыйнай радзе каралеўства. З) Ухвалена агульная рэформа школ. 4) Ухвалена заснаваньне вышэйшых навуковых устаноў, і паміж імі