Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчай шырокі рынак. Для расійскай Польшчы ад царскага ўраду магчыма дабіцца адміністрацыйнай і культурнай аўтаноміі, падобнай да аўтаноміі Органічнага Статуту. Беларусь, Літва і Украіна пакуль што павінны быць пакінуты ў баку. Іх полёнізацыя заўжды забясьпечана.

Гэтую групу і рашыў выкарыстаць намесьнік Польшчы Гарчакоў. У дзень хаўтур пяці афяр намесьнік выклікаў да сябе аднаго з сваіх бліжэйшых урадоўцаў, Эноха, што быў зьвязаны з групаю Велепольскага. Пасьля нарады яны прышлі да вываду, што заспакоіць рух у Польшы магчыма толькі шляхам уступак. Трэба было пераканаць у гэтым Пецярбург. Для гэтай мэты ў Пецярбург быў посланы адзін з урадоўцаў-палякаў Карніцкі, якому былі дадзены намесьнікам адпаведныя інструкцыі. Карніцкі быў прыняты Аляксандрам ІІ і падаў яму проект рэформ, якія неабходна было правесьці для заспакаеньня Польшчы. Усе проектаваныя рэформы насілі адміністрацыйны характар і па свайму зьместу былі блізкі да Органічнага Статуту 1832 году. Як вядома, пасьля паўстаньня 1831 г. констытуцыя Польшчы 1815 году была скасована і юрыдычна заменена так званым Органічным Статутам, на аснове якога Польшча, замест незалежнасьці, атрымала права самакіраваньня ў межах Расійскай Імпэрыі. Паводле Статуту на чале Польшчы стаіць намесьнік, як асоба, прадстаўляючая ў краі ўладу расійскага цара. Пры намесьніку існуе адміністрацыйная рада, якая складаецца з вышэйшых урадоўцаў краю. Яна дапамагае ў кіраваньні намесьніку і мае права вылучаць на вышэйшыя пасады кандыдатаў, якіх зацьвярджае вышэйшая ўлада. Для законадаўчай дзейнасьці існуе дзяржаўная рада Царства Польскага. Яна складаецца з назначаных царом членаў. Апроч законапроектаў, яна займаецца бюджэтнымі пытаньнямі краю. І тое і другое атрымлівае моц толькі пасьля зацьверджаным цара. Паміж іншым, вышэйпаказаны Статут існаваў толькі на паперы.

8 сакавіка, для разгляду проекту Карніцкага ў Пецярбургу была склікана надзвычайна тайная нарада з міністраў—чужаземных спраў , Гарчакова, ваенных спраў Сухаванета, шэфа жандараў Долгарукава, міністра ўнутраных спраў Тымоўскага і яго памочніка Платонава, Нарада ўхваліла сутнасьць проекту і даручыла Карніцкаму, Тымоўскаму і Платонаву апрацавать проект яшчэ раз, прыняўшы пад увагу тыя папраўкі, якія былі зроблены на нарадзе.

Паміж тым у Варшаве намесьнік паставіў перад сабою пытаньне, хто з політычных польскіх фігур можа стаць на чале таго самакіраваньня, проект якога разглядаўся ў Пецярбургу. Такою фігураю, зразумела, мог быць толькі Велепольскі. 6 сакавіка паміж Варчаковымі і Велепольскім адбылася гутарка. Велепольскі згадзіўся пайсьці на поўную згоду з расійскім царызмам пры ўмове, што будзе прыняты яго проект рэформы, які па сваёй сутнасьці быў нечым сярэднім па. між констытуцыяй 1815 году і Органічным Статутам 1832 г., з пера-