Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з расійскім урадам на грунце так званага „Органічнага Статуту", што формальна існаваў з 1832 году і павінен быў даваць этнографічныы польскім губэрням правы ўнутранага самакіраваньня. Прадстаўнікі Таварыства на згоду з Велепольскім не пайшлі. Наогул кажучы, політычная позыцыя Земляробскага Таварыства была зусім няясная: яно ня ішло ні з чырвонай опозыцыяй, ні з поўнымі згоднікамі і як бы стаяла пакуль што на раздарожжы, хаваючы сваю ўгодлівую сутнасьць.

А ў гэты час чырвоныя не бязьдзейнічалі. Жадаючы ўцягнуць земляўласьнікаў з Таварыства ў маніфэстацыйны рух, яны пашыралі па Варшаве проклямацыю, якая заклікала ўсіх у дзень трыццатай гадавіны Грохаўскай бойкі на рынак Старога Места для ўдзелу ў маніфэстацыі. У вызначаны дзень, а палове шостай вечара, маніфэстацыя адбылася вельмі ўрачыста. На чале процэсіі несьлі штандар малінавага колеру з белым арлом, асьветлены ліхтарамі; сьпявалі гімн „Божа, што Польшчу”. На процэсію кінуліся конныя жандары і поліцыя, і маніфэстацыя была разагнана. У выніку некалькі асоб было паранена і да дваццаці заарыштавана. Таварыства адмежавала сябе ад маніфэстацыі. .Старшыня яго Замойскі нават запатрабаваў ад ураду варту, якая-б аберагала спакойную працу Таварыства.

Разгон маніфэстацыі ўтварыў у месьце павышаны настрой, які выліўся 27 лютага ў новую маніфэстацыю. Зноў на рынку Старога Места сабралася процэсія з штандарамі, якая складалася з рамесьнікаў, мяшчан, вучнёўскай моладзі і інш. Моладзь з Земляробскага Таварыства пакінула пасяджэньне і была таксама тут. Сабралася да 3000 народу. Зноў раздаліся рэволюцыйныя патрыятычныя сьпевы, Жандары і поліцыя былі бясьсільны, каб разагнаць маніфэстацыю. Было выклікана войска. Раздаліся стрэлы, у выніку было забіта пяць чалавек: два рамесьнікі, два шляхтічы з провінцыі і адзін вучань, Некалькі чалавек было паранена.

Пасьля стрэлаў уся Варшава заварушылася і паднялася на ногі. Да намесьніка Польшчы Гарчакова накіравалася з протэстам дэлегацыя ад купецтва і мяшчанства. Нават і Замойскі, які дагэтуль устрымліваўся ад умешваньня ў патрыятычна-опозыцыйны рух, апынуўся, таксама ў намесьніка. Жыхарства высыпала на вуліцы і не разыходзілася, ня гледзячы на тое, што там была расстаўлена вайсковая сіла. Гарчакоў зусім зьмяшаўся і ня ведаў, што рабіць. Хутка войску быў даны загад пакінуць пасты на вуліцах. Поліцыя таксама была зьнята. Адказнасьць за парадак у горадзе намесьнік усклаў на дэлегацыю места Варшавы, якая такім спосабам зрабілася адзінай адказнай уладай у горадзе. Дэлегацыя для рэалізацыі сваёй улады вылучыла адпаведныя камісіі і занялася складаньнем політычнага адрасу на імя цара. Адрас хутка быў зложаны. Ён гаворыць аб неабходнасьці ўвядзеньня ў жыцьцё краю тых асноў, што выплываюць з духу народу,