Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сандра ІІ пачалі адчувацца „лібэральныя" павевы, громка названыя „эпохой великих реформ". Гэтыя павевы адчуваліся ва ўсёй царскай імпэрыі, у тым ліку ў Польшчы і на Беларусі. Пачаліся размовы аб уступках і ў так званым польскім пытаньні.

У 1856 годзе адбываўся Парыскі конгрэс, які замыкаў сабою няўдалую крымскую кампанію. У францускіх дыплёматычных колах зьявілася думка адрэзаць Польшчу ад Расіі і зрабіць з яе буфэрную дзяржаву паміж заходняй Эўропай і Расіяй. Ангельская дыплёматыя падтрымала гэтую думку. У такім напрамку на конгрэсе вяліся патаемныя перагаворы з прадстаўніком Расіі Арловым, Прадстаўнік Расіі, апіраючыся на адмоўныя адносіны да такой пастаноўкі пытаньня з боку Аўстрыі і Нямеччыны, не згадзіўся з пропозыцыяй Францыі і Англіі. Расійскі ўрад адказаў, што годнасьць Расіі ні ў якім разе не дазваляе нават ставіць гэтае вітаньне на конгрэсе. Калі палякі зьвернуцца да Аляксандра ІІ з законнымі пажаданьнямі і скаргамі, то цар бязумоўна іх задаволіць. Апроч таго, у расійскага ўраду ўжо гатовы проект цэлага раду мерапрыемстваў у адносінах да Польшчы. Будзе абвешчана агульная амністыя ўсім, хто быў пакрыўджаны па польскаму пытаньню. Каталіцтва атрымае поўную свабоду вызнаньня і пашырэньня, і з каталікоў будуць зьняты ўсе абмежаваньні. Польская мова на тэрыторыі Польшчы будзе прызнана дзяржаўнаю ў адміністрацыі, судзе і школе. У Варшаве будзе заснаваны польскі унівэрсытэт.

Зразумела, расійскі ўрад даў усе гэтыя абяцанкі не для таго, каб іх поўнасьцю выконваць, тым больш, што яны нідзе офіцыяльна ня былі зафіксаваны. Францыя і Англія павінны былі задаволіцца і такімі абяцанкамі. Чуткі аб тым, што на конгрэсе закранута польскае пытаньне, хутка распаўсюдзіліся як сярод польскай эміграцыі ў заходняй Эўропе, так і сярод зацікаўленых колаў у Польшчы і заходніх губэрнях Расіі. Чуткі значна перавялічвалі тое, што фактычна было на конгрэсе. Усе з нецярплівасьцю чакалі друкаванага трактату конгрэсу, каб адтуль даведацца аб усёй праўдзе. Хутка зьявіўся з друку і трактат, але там аб Польшчы нічога ня было сказана. Тады пачалі пашырацца чуткі аб тым, што пункты аб Польшчы зьмешчаны ў сакрэтнай частцы трактату; што яны сапраўды існуюць, але ня могуць пакуль што друкавацца і пашырацца па мотывах „высокай політыкі". Буржуазныя і земляўласьніцкія колы Польшчы і Беларусі ня губілі надзей на „лібэральны" ўрад Аляксандра ІІ.

Тым больш, што і ў рачавістасьці царскі ўрад пачаў рабіць некаторыя палёгкі, праўда вельмі і вельмі зданьнёвыя. Пачалося з таго, што калі ў лютым 1856 году памёр намесьнік Польшчы Паскевіч, то на яго месца быў назначаны зусім не падобны да яго Гарчакоў. Сьмерцю Паскевіча ў Польшчы былі здаволены, бо ўсім была добра вядома яго цяжкая рука і моцны кулак. Гарчакоў раней служыў у Варшаве