Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ных пунктах Беларусі разьвіваецца дрэваапрацоўчая вытворчасьць. Па маёнтках будуюцца бровары, палатняныя фабрыкі, млыны і г. д. На аснове матар‘ялаў міністэрства Унутраніх Спраў, якія адносяцца да 1861 г., мы бачым, што Вільня мае фабрык і заводаў—39, Віцебск— 45, Менск—17, Гомель —16, Беласток —24, Полацак — 22, Берасьце—15, Горадня—8, Орша—8, Мозыр—10 і г. д. У сувязі з ростам прамысловасьці, павялічваецца і гандаль. Вільня мае крамаў і цукерняў—751, Віцебск—542, Менск—180, Гомель—230, Беласток— 206, Берасьце—179, Горадня—204.[1] Зразумела, амаль усе гэтыя прадпрыемствы належаць да дробнага тыпу, але рост прамысловасьці не падлягае сумненьню. Расьце і насельніцтва гарадоў: Вільня жыхароў мае 60 тысяч, Віцебск—31 тыс., Менск—27 тыс., Гомель—17 тыс., Беласток—16 тыс., Бярэсьце—21 тыс., Горадня—20 тыс., Магілёў— 15 тыс., Бабруйск—16 тыс. і г. д.

Поруч з разьвіцьцём прамысловасьці ў першую палавіну 19 стагодзьдзя мы назіраем узрост гандлёвых зваротаў з заходня-эўропейскім рынкам. Гэты ўзрост мы можам прасачыць па такому пункту, як Рыжаскі порт, які быў цэнтрам гандлёвых зваротаў Беларусі і разам з тым важным пунктам замежных гандлёвых зносін для Эўропейскай Расіі. Аб памерах рыжаскага гандлю сьведчаць лічбы аб тых суднах, якія прыходзілі ў Рыгу і выходзілі з порту. З кожным годам гэтая лічба расьце. У 1796-м годзе прышло і вышла з Рыгі 1372 судны, у 1800 г.—1573, у 1806 г.—1970, у 1851 г.—6100, у 1858 г.—9959 і ў 1859 г. лічба ўзрасла да 10.256 суднаў. Такім спосабам за 50 год лічба ўзрасла больш, як у 7 разоў. Калі мы прасочым, што вывозіцца з Расіі і Беларусі праз Рыгу, дык пабачым такія тавары, як лён, ільняное насеньне, пяньку, жыта, ячмень, авеc і пшаніцу. Лясныя тавары займалі ня вельмі значнае месца, прыблізна 1/9 усіх тавараў.[2] Пераважную большасьць тавараў складалі продукты сельскай гаспадаркі. Вываз продуктаў сельскай гаспадаркі асабліва павялічыўся ў 50-я гады, дзякуючы падыму хлебных цэн на 20—25%. Да гэтага трэба яшчэ дадаць, што продукты сельскай гаспадаркі з разьвіцьцём прамысловасьці атрымалі выхад і на ўнутраны рынак. Хлеба патрабавалі, папершае, узрастаючыя гарады; падругое, многія губэрні цэнтральнай прамысловай обласьці таксама не маглі абыйсьціся бяз прывознага хлеба. Усё гэта прымушала пана-земляўласьніка заняцца пабтаўкаю хлеба на рынак, паставіць сваю гаспадарку на прадпрыемніцкую ногу. Зямля зрабілася вялікаю каштоўнасьцю, прыгонная праца рабілася нявыгоднаю для прадпрыемца.

Рост прамысловасьці, гандлю і капіталізацыя ўласьніцкай гаспадаркі ўносілі глыбокія зьмены ў соцыяльна-экономічную формацыю

  1. М. В. Довнар - Запольский. Народное хозяйство Белору_сссии.(1861—1914 гг.) Изд. Госплана БССР. Минск. 1926, ст. 6, 22.
  2. Курс белоруссоведения. Лекции, В. И. Пичета. История белорусского народа. Москва. 1918—20 г. г., ст. 57-58.