Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„ЛІБЭРАЛЬНЫЯ" ПАВЕВЫ 50-х ГАДОЎ.

З пачатку 19 стагодзьдзя мы назіраем на тэрыторыі б. Расійскай імпэрыі даволі хуткі ўзрост прамысловасьці. Прымусовы ўдзел Расіі, ў так званай контынэнтальнай блёкадзе, накіраванай проці прамысловай Англіі, вельмі спрыяў разьвіцьцю расійскай прамысловасьці; вызваліўшы яе ад ангельскай конкурэнцыі. Фабрыкі растуць адна за аднэй. Асабліва разьвіваецца тэкстыльная прамысловасьць, раней ткацкія, потым прадзільныя фабрыкі. Асабліва паказальным зьяўляецца рост апошніх. У 1843 годзе прадзільныя фабрыкі налічваюць 350 тыс. верацён, а ў 1853 годзе лік верацёні даходзіць ужо да мільёну. Ткацкія і прадзільныя фабрыкі працуюць на прывозкай з Англіі бавоўне. Колькасьць прывознае бавоўны з кожным годам павялічваецца. Калі ў 1824—б гадох, прывозілася ў год 74 тыс. пудоў бавоўны, дык у 1848—50 гадох гэтая лічба ўзрастае да мільёну з чвэрцю.[1] Уцягваюцца ў прамысловасьць і памешчыкі. Яны будуюць у сваіх маёнтках прадпрыемствы ці зьвязаныя з апрацоўкай гаспадарчых пррдуктаў (хлеб, лён, бульба), ці задавальняючыя скарбовыя заказы. Памешчыкі на сваіх фабрыках звычайна карыстаюцца працаю прыгонных сялян, бесконтрольна эксплёатуючы іх. Памешчыцкія прадпрыемствы пачынаюць займаць даволі віднае месца ў фабрычна-заводзкай прамысловасьці. У 1825 г. на памешчыцкія прадпрыемствы падае 66.725 прыгонных рабочых з агульнага ліку рабочых у 210.568 чалавек.[2]

Разьвіваецца прамысловасьць і на Беларусі як у гарадох, так і ў панскіх маёнтках. Зразумела, прамысловасьць на Беларусі ў сваім разьвіцьці адстае ад прамысловасьці цэнтральнае Расіі і Польшчы, але рост яе з кожным годам усё павялічваецца. І тут назіраецца асаблівы рост тэкстыльнай прамысловасьці. Цэнтрам яе робіцца Горадзеншчына. Мястэчка Супрасьль зарабляе на ткацтве каля 1 ½ міліёна рублёў у год. У Беластоку і яго ваколіцах перапрацоўваецца да 40 тыс. пудоў воўны. У Віленскай губ. дабываеце жалезная руда, у Клімавічах працуе шкляная гута, у Чэрыкаве тчэцца парусіна. У роз-

  1. М. Покровский, Русская история в сжатом очерке. Ч. I и II. ГИЗ. 1922 г., ст. 84.
  2. В. И. Пичета. История крестьянских волнений в России. Минск. 1923 г., ст. 82.