Ты мощен Руси приговором,
Её ты славу береги.
Нет, не помогут им усилья
Подземных их крамольных сил.
Зри, над тобой, простерши крылья,
Парит архангел Михаил!“
|}
Гэты пэрл творчасьці Някрасава, як мы бачым, пачынаецца з „бокала“, пакрашаецца „крамолой“ і „присягой“, а канчаецца „архангелом Михаилом“. Далей гэтага, здаецца, ужо няма куды ісьці. Праўда, паводле некаторых вестак магчыма думаць, што вышэйпаданы верш ня ёсьць сапраўдны верш, прачытаны Някрасавым вешальніку Мураўеву. „Московские Ведомости“[1] зазначаюць, што прывітальны верш Някрасава канчаўся словамі „виновных не щади“. Апроч таго, і сам Някрасаў у свае часы казаў, што яго застольны верш меў 12, а ня — 20 радкоў, як гэта відаць з вышэйпаданага. Але нават і К. Чукоўскі, які задаўся мэтаю апраўдаць Някрасава „если не совсем, то отчасти“, піша: „Здаецца, што той (сапраўдны. У. І.) верш быў ня лепш, але яшчэ горш за гэты (вышэйпаданы. У. І.), і Някрасаў выявіўся ў ім яшчэ большым здраднікам у адносінах да сваіх пераконаньняў.[2]
Але, як мы ўжо зазначылі раней, прогрэсыўная частка расійскага грамадзянства стаяла на старане паўстаньня і рэзка выступала проці таго „патриотического сифилиса“ (выраз Герцэна), на які захварэлі рэакцыянэры. Яны адразу выступілі і проці патрыятычнага вершу Някрасава. Герцэн пісаў: „Браво, Некрасов, браво! Прызнаемся, этого мы от вас не ждали, а ведь вам известно, как интимно мы знаем вашу биографию и как много мы могли от вас ждать. Браво, Некрасов, браво!“[3] Адзін з рэволюцыянэраў таго часу, якому выпадкова ўдалося вызваліцца ад мураўёўскай шыбеніцы, І. А. Худзекаў пісаў: „При всей подлости этого поступка, какая была в нем доля глупости. Мы не говорим уже о гнусности того факта, что литература сочла за свой долг соперничать с палачами. Некрасов сделал-бы меньшую подлость, если-бы за свой собственный счет построил для нас виселицы“.[4] Адазваўся на верш Някрасава і пясьняр Фэт:
|
„К музам, к чистому их храму, |
Паўстаньне на Беларусі і Літве загасла. Калі падлічыць усіх пацярпеўшых у часы паўстаньня на Беларусі і Літве, то атрымаецца солідная лічба. Па офіцыйных даных[5] было прыцягнута да судовай адказнасьці 18.590 асоб. З іх меншая палова, у ліку 9.229 асоб, была прызнана па суду апраўданаю. Усе яны тым ня менш адміністрацыйна
- ↑ „Московские Ведомости". 1866 год 20 апреля.
- ↑ К. Чуковский. Поэт и палач. Петербург. 1922, ст. 11.
- ↑ „Колокол". 1866 год. № 220.
- ↑ K. Чуковский. Поэт и палач, ст. 4.
- ↑ а) Русская Старина 1883 г. Т. III, 621. б) Л. Тихомиров. Варшава и Вильна, в 1863 году. 1897 г. Оттиск из 281 номера Московских Ведомостей за 1897 г. в) Dwadziescia piec lat Rosij w Polsce. (1863-1888). Zarys historyczny. Przedruk z „Ekonomisty Polskiego". Lwow. 1892. ст. 57.