Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

буржуазнай рэволюцыі Аўстрыі і Нямеччыны, эпохі „сялянскай рэформы”, быў зусім правільным і адзіным паступова дэмократычным і пролетарскім пунктам погляду”.[1] Вызначыўшы гэта, т-ш Ленін лічыць патрэбным падкрэсьліць далей наступнае: „Але калі гэты пункт погляду быў зусім верны для другой трэці ці трэцяй чэцьверці 19-га стагодзьдзя, дык ён перастаў быць верным для пачатку 20-га стагодзьдзя. Самастойныя дэмократычныя рухі і нават самастойны пролетарскі рух прабудзіўся ў большасьці славянских краін, і нават у аднэй з найбольш адсталых славянскіх краін, у Расіі. Шляхецкая Польшча зьнікла і саступіла сваё месца капіталістычнай Польшчы. Пры такіх умовах Польшча не магла ня згубіць свайго выключна рэволюцыйнага значэньня. Калі ППС прагнуліся ў 1896 годзе замацаваць пункт погляду Маркса іншай эпохі, дык гэта азначала ўжо выкарыстаньне літары марксізму проці духу марксізму. Таму зусім правы былі польскія СД, калі яны выступілі проці нацыяналістычных захапленьняў польскай дробнай буржуазіі, паказалі другараднае значэньне нацыянальнага пытаньня для польскіх рабочых, утварылі ўпяршыню чыста пролетарскую партыю ў Польшчы, агаласілі найвялікшай важнасьці прынцып самага сьціслага саюзу польскага і рускага рабочага ў іхі клясавай барацьбе".[2] Да гэтых зусім ясных і вычэрпваючых слоў т-ша Леніна нам ня трэба нічога дадаваць. Яны, дапаўняючы сабою сказанае ў папярэднім вынятку, канчаткова ставяць кропку над і. Польшча зрабілася капіталістычнаю краінаю. У сучасных абставінах яна страціла сваё рэволюцыйнае значэньне. Новую Польшчу творыць ня польская буржуазія, а польскі рабочы разам з рускім рабочым.

Нацыянальнае пытаньне ня можа граць першараднай ролі. Праўда, яно і зараз не выкасоўваецца, як абмылкова думала Р. Люксэмбург, але яно набывае другараднае значэньне. На першым пляне стаіць клясавая барацьба пролетарыяў, як Польшчы і Расіі, так і ўсіх краін, якая мае сваёю мэтаю ўтварэньне дзяржаваў дыктатуры пралетарыяту. Словы Леніна зьяўляюцца непасрэдным уводам у падзеі Кастрычнікавай рэволюцыі, што адбылася праз 'тры гады пасьля надрукаваньня артыкулу.

Сучаснасьць, як нельга лепш, пацьвердзіла тое, што гаварылі Маркс, Энгельс і Ленін. Аграрная рэволюцыя поўнасьцю адбылася ў Расіі, а ня ў Польшчы. Замест царскай Расіі ўтварыўся наш Саюз Савецкіх Соцыялістычных Рэспубл^, які складаецца з паасобных пролетарскіх дзяржаў, прототыпам каторых была славутная Парыская Комуна. Польская буржуазія і шляхта, пасьля зруйнаваньня царызму, баючыся пролетарскіх дзяржаў Саюзу, зноў сталі на незалежніцкі грунт і ўтварылі ўрэшце, са спазьненьнем на 60 год, „дэмократычную" Польшчу. Для нас зразумела, чаму польская буржуазія і шляхта, што

  1. Ibidem, ст. 131—2.
  2. Ibidem, ст. 132.