лякі, так і беларусы. Апроч таго, мы ведаем, што радыкальная сялянская програма Каліноўскага асабліва цесна зьвязвала яго з дробнаю шляхтаю, дробнаю буржуазіяй і сялянствам, якое ў пераважнай большасьці сваёй было беларускім. Аўтар вынятку сьвядома выказвае тэндэнцыю і гаворыць фразэолёгіяй мураўёўскае сыстэмы, якая ўпарта даводзіла, што паўстаньне на Беларусі было выключна панска-польскай справай, што ўдзельнічалі і падтрымлівалі паўстаньне выключна паны і палякі. Зьвяртае на сябе ўвагу заява аўтара, што памешчыкі баяліся і не спачувалі Каліноўскаму, што зусім зразумела, калі мець на ўвазе крайні чырвоны радыкалізм дыктатара. У сувязі з гэтым ніяк ня можна згадзіцца з далейшымі словамі вынятку, дзе сказана, што Каліноўскі „воодушевлял“ нерашучых паноў. Гэта зусім ня вяжацца з тымі адносінамі паноў да Каліноўскага, аб якіх гаворыць аўтар крыху вышэй і якія існавалі ў сапраўднасьці. Запіска („рассуждение“), якую напісаў чырвоны дыктатар у турме, да нас не дайшла, а таму нам трудна сказаць, наколькі дакладна перадаў зьмест яе аўтар у сваім вынятку. Ува ўсякім выпадку яе зьмест мог быць падобны да таго, што сказана ў вынятку. Апроч таго, зусім зразумела, што яна магла быць напісана „отличным русским языком“, бо Каліноўскі, як нам вядома, скончыў Пецярбурскі унівэрсытэт з годнасьцю кандыдата праў.
Царскі суд прысудзіў Кастуся Каліноўскага да кары сьмерцю праз павешаньне.
З ласкавага дазволу т-ша Віткоўскага падаем тут знойдзены ім у архіве б. міністэрства юстыцыі прысуд па справе К. Каліноўскага, які дагэтуль яшчэ нідзе не друкаваўся.
| Заключение Вре- менного Полевого Аудиториата. На подлином за- ключении Его Высо- копревосходитель- ство Г. Командую- щий войсками Ви- ленского военного округа изволил на- писать „Согласен. Исполнить приго- вор в Вильне“. 5-га Марта 1864 года. Верно: И. д. По- левого Обер-Aуди- тора Неелов. |
Дело Министерства Военного, Главного Военно-Судного Управления, Части Обер-Аудитора. К № 94. 1863 г. „По ведомостям и конфирмациям о политических преступниках №№ 3575, 3678, 3679, 3722, 3724, 3725, 3450, доклад за №№ 1078, 3776, З777, 3769, доклад № 248“. Временный Полевой Аудиториат, рассмотрев представленное Комиссиею военного суда, учрежденною при Виленском Ордонанс-Гаузе, военно-судное дело о дворянине Гродненской губернии и уезда, Викентие-Константине Семенове Калиновском, 26 лет, римско-католического вероисповедания, сужденном по Полевому уголовному Уложению за преступное служение польскому революционному комитету в звании секретаря при комиссаре Литвы, находит, что еще в начале раскрытия действий революционной организации в г. Вильне, по показаниям некоторых из лиц, исполнявших преступные должности, обнаружено, что одним из самых преданных делу восстання и наиболее деятельных его руководителей в здешнем крае, |