вича, как принадлежащего по важности его преступления и совершенным убийствам к первой категории преступников, указанных в Высочайше утвержденных 11 мая 1863 года правилах о порядке наложения взысканий на мятежников, на основании 3 пункта этих правил и согласно с приговором военнаго суда, — казнить смертью повешением“.[1]
Пасьля суду перад караю сьмерцю А. Мацкевич ня вытрымаў і прасіў аб памілаваньні. На яго просьбу прышоў адмоўны адказ. Пасьля гэтага ён сьмерць спаткаў цьвёрда. Кара адбылася 16 сьнежня (па старому стылю) 1863 году ў Коўні, на пляцы каля Вількамірскага шосэ. На пляц прыгналі шмат народу, каб ён быў прысутным на кары. Цікава, што, ня гледзячы на гэта, на Літве ўпарта хадзілі чуткі, што Мацкевіч жывы і што вясною ён зноў распачне паўстаньне.
КАНЕЦ ПАЎСТАНЬНЯ НА БЕЛАРУСІ.
К пачатку восені 1863 году паўстаньне на Літве і Беларусі пачынае заціхаць. Зьмяншаецца лік партызанскіх аддзелаў і іх лічбовы склад. Апроч таго, склад аддзелаў зьмяняецца і соцыяльна. Імэрэтынскі ў сваіх успамінах[2] так піша аб гэтым: „Условия сильно изменились осенью 1863 года. Повстанье едва держалось, да и то лишь в мелкой шляхте и в ополяченных крестьянах—католиках, преимущественно казённых. Они шныряли по ночам шайками от 20 до 50 человек не более. Рекрутировались они на марше, в каждой мызе, в каждом фольварке, а днём прятали оружие в норки и из повстанцев превращались в мирных жителей — в батраков, поденщиков, рабочих и пр.“ Калі прыняць пад увагу што князь Імэрэтынскі належаў сам да „славной стаи муравьевских орлов“ і таму стараўся маляваць паўстаньне як справу выключна паноў і ксяндзоў, дык будзе зразумелым, чаму ён абмяжоўвае сялян — удзельнікаў паўстаньня сялянамі „ополяченными“ і „католиками“. Адкінуўшы гэта, мы бачым, што паўстаньне вядзецца дробнаю шляхтаю, сялянамі, парабкамі, падзёншчыкамі і рабочымі. Буйныя і сярэднія земляўласьнікі ўшо адышлі ад паўстаньня і перайшлі ў лягер царызму. Паўстанскія аддзелы невялікія, але іх тактыка такая, што злавіць іх вельмі цяжка, дзякуючы чаму яны энэргічна дзейнічаюць і тэрорызуюць заможныя групы жыхарства. П. Бранцаў[3] піша аб гэтым так: „больших банд уже не было, остались только мелкие, имевшие в своем составе от 20 до 25 человек. Но, несмотря на свою малочисленность, они наносили много вреда