половине прошлого апреля три или четыре небольшие мятежнические шайки в некоторых местностях губернии уничтожены прежде, чем успели сформироваться“. У Віцебшчыне губэрскае начальства было ўстрывожана іншаю бядою. Сялянства так разышлося ў сваіх „патрыятычных“ пачуцьцях, так увайшло ў смак распраўляцца з панамі-паўстанцамі і не паўстанцамі, што гэтае „усердие к трону“ трэба было ўжо спыняць. Калі раней сялянам было дазволена бесьперашкодна руйнаваць маёнткі паноў з прычыны ўдзелу гаспадароў у паўстаньні, то цяпер, пасьля таго, як паны зрабіліся вернападданымі царскага трону, іх маёнткі трэба было ўжо абараняць ад вельмі рэальных імкненьняў сялян. Зразумела, такая перамена поліцэйскай політыкі не падабалася сялянам. Яны, як і раней, хацелі быць „расійскімі патрыётамі“ ў адносінах да панскіх маёнткаў. Яны нават патрабавалі нагароды за свой „патрыятызм“. Перад намі вельмі цікавы і характэрны ў гэтых адносінах факт. Сяляне Дубенскага вясковага вобчаства Калубскай воласьці Дынабурскага павету ў ліку 114 асоб 15 жніўня 1863 году падаюць спэцыяльную заяву Дынабурскаму павятоваму жандарскаму штаб-афіцэру аб выдачы ім грашовай нагароды за барацьбу з „мятежниками“ і за вернасьць усерасійскаму монарху. Ясна, што ніякай нагароды за свой „патрыятызм“ цяпер сяляне не атрымалі. Цяпер за такі проціпанскі „патрыятызм“ жандармэрыя і поліцыя будуць сыстэматычна біць сялян па руках і па карку.
У Ковеншчыне паўстанскі рух трымаецца вельмі ўпарта. Сялянскія масы тут падтрымліваюць паўстаньне і прымаюць у ім чынны ўдзел. У Ковеншчыне існавалі нават такія паўстанскія групы, якія складаліся выключна з сялян і на чале якіх стаялі таксама сяляне, напрыклад, групы Бітліса, Лукашунаса і іншых. Наогул паўстанскіх груп у Ковеншчыне было вельмі многа. З іх больш выдатнымі былі групы А. Мацкевіча, Ябланоўскага, Езерскага, Багдановіча, Лютневіча і інш. Паасобныя групы то злучаюцца разам, то разыходзяцца ў залежнасьці ад абставін. Барацьба, з паўстаньнем у Ковеншчыне зацягнулася аж да пачатку 1864 году.
Бязумоўна самым выдатным паўстанцам-партызанам тут быў А. Мацкевіч, аўторытэт якога прызнаваўся ўсімі паўстанскімі групамі. З чэрвеня да канца 1863 году ён меў каля 30 сутычак з расійскімі аддзеламі; сутычкі вельмі часта канчаліся для яго з вялікім посьпехам. Пасьля правалу кампаніі Серакоўскага Мацкевіч і Ябланоўскі сабралі разьбітых паўстанцаў і ўтварылі адзін моцны аддзел. Гэты аддзел пад камандаю А. Мацкевіча вытрымаў 10 чэрвеня пад мяст. Папялянамі ўпартую бойку з моцным расійскім аддзелам пад камандаю палкоўніка Данілава. Аддзел Данілава павінен быў адыйсьці. Праз два дні адбылася яшчэ адна бойка з другім аддзелам пад камандай палкоўніка Чартова пад Мантвідавым. На дапамогу Маркевічу падышоў паўстанскі аддзел Езерскага. Пасьля зацятай бойкі паўстанцы адышлі,