Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

шэфу жандараў гэтая справа апісана так:[1] „Начальник 7-ой резервной пехотной дивизии и командующий войсками Могилевской губернии генерал-лейтенант Грунт, об’езжая полки вверенной ему дивизии, 24 числа сего (июля) месяца, выехал из г. Игумена но тракту на г. Борисов и, от’ехав 16 вёрст, был встречен ружейным залпом мятежников, засевших в лесу. После сего человек 20 мятежников бросились к экипажу и, обезоружив ген. Грунта и бывших с ним писаря и деньщика, отвели его в лес к начальнику шайки. Сей последний, опросив, кто он, извинился и из’явил сожаление, что генерал был потревожен по ошибке, и после того его отпустили. Сделанным залпом ранены писарь, сидевший рядом с ген. Грунтом внутри коляски в ногу, а так-же-в ногу правивший лошадьми фурштат, при чём пробит насквозь пулею верх коляски над головой генерала. Мятежниками взят портфель его с бумагами, в котором находилось также 300 рублей казённых денег. Шайка состояла не более, как из 25 человек“. У другім данясеньні[2] гаворыцца, што ген. Грунт меў пры сабе 400 рублёў, з якіх Собэк узяў сабе 300 рублёў, а 100 пакінуў Грунту.

У Ігуменскім павеце дзейнічала паўстанская група Дыбоўскага-Зарэмбы, якая налічвала ў сваім складзе каля 70 чалавек. Удзельнік гэтай групы Аполінары Сьвентаржэцкі[3] так апісвае склад групы. „Кідалася ў вочы рознароднасьць тыпаў, пераважна маладых. Панічы з белым тварам і далікатнымі далонямі перамешваліся з загарэлымі тварамі дзяцей простага люду з нязграбнымі цяжкімі рухамі і загрубелымі запрацованымі рукамі“. Аб адносінах сялян да паўстанцаў А. Сьвентаржэцкі гаворыць[4] так: „Сяляне, з якімі мы ня раз гутарылі ў дарозе, адвітваліся з намі прыветна, канчаючы заўжды адным: няхай бог таму дапамагае, хто для нас будзе добрым“. Крыху далей[5] на тую-ж самую тэму ён піша: „Вёска Баравая была, уласна кажучы, сялянскім засьценкам, што складаўся з некалькіх хат. Яны нам шчыра спрыялі, як і цэлая далейшая ваколіца аж да Шацку“.

У канцы чэрвеня Дыбоўскі-Зарэмба пакінуў аддзел і накіраваўся ў Турцыю. Замест яго начальнікам аддзелу зрабіўся былы расійскі афіцэр Рэмішэўскі, вядомы пад псэўдонімам Рушчыца. Паўстанскі аддзел вытрымаў шмат сутычак з расійцамі, крыўся ў непраходных лясох і балотах і быў нязлоўным. Трымаўся ён да самых маразоў. З вялікага аддзелу ў 70 чалавек ён зрабіўся маленькаю групаю, якая не налічвала нават 20 чалавек. Трымацца далей было немагчыма. Партызаны хацелі прабрацца за Нёман, дзе яшчэ паўстанскі рух быў мацнейшым,

  1. Інстытут Беларускай Культуры. Польскі Аддзел. Rok 1863 na Minszczynie. Zebr. i opr. I. Witkowski, O. Janiewicz i L. Lech. Менск., 1927 г., ст. 43.
  2. Ibidem, ст. 42
  3. Zofia Kowalewska. Ze wspomnien wygnanca. Wilna. 1911 r., ст. 17
  4. Ibidem, ст. 15
  5. Ibidem, ст. 20