Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/232

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

воны жонд у Варшаве пратрымаўся толькі каля месяца. У палове кастрычніка ў Варшаве зацьвердзілася белая дыктатура вядомага нам Р. Траўгута. Трэба адзначыць энэргічную працу дыктатуры Траўгута, а таксама тэндэнцыю зруху яе ўлева ў сялянскім пытаньні; тым ня менш справы склаліся так, што дапамагчы беларускаму і літоўскаму паўстаньню дыктатура Траўгута ўжо не магла: не хапала моцы. Паўстаньне на Беларусі і Літве ў часы дыктатуры Каліноўскага было пакінута самому сабе і павінна было бараніцца ад націску царызму і здрады белых сваімі ўласнымі сіламі.

Усё гэта стварыла вельмі цяжкія ўмовы для паўстанскай барацьбы на Беларусі і Літве. Тэрор мураўёўшчыны, які дайшоў у гэтыя часы да вышэйшых градусаў свайго разьвіцьця, яшчэ больш абцяжаў умовы барацьбы. Недарма эмісар ад Варшаўскага Жонду Л. Главацкі ня вытрымаў нават некалькіх дзён гэтай барацьбы, нэрвова захварэў і павінен быў кінуць поле бойкі. Недарма і відны паўстанец О. Авэйдэ, апынуўшыся ў ланцугох мураўёўскай турмы, згубіў сваю годнасьць рэволюцыянэра і зрабіўся здраднікам паўстаньня.

Тым ня менш кіраўнікі паўстаньня на Беларусі і Літве не здаваліся. З вялікай энэргіяй і вытрыманасьцю яны вялі паўстаньне далей у нявымоўна цяжкіх абставінах. Яны ні на хвіліну ня гублялі веры ў моц паўстаньня. Яны лічылі, што адсутнасьць белых у паўстаньні дасьць магчымасьць уцягнуць у паўстаньне шырокія сялянскія масы шляхам правядзеньня ў жыцьцё чырвонай соцыяльнай програмы. Апроч таго, яны не маглі не разумець, што загульваньне з сялянамі расійскага царызму, якое было дапушчана сыстэмай Мураўёва, павінна хутка спыніцца; што расійскі царызм павінен будзе вельмі хутка выявіць свой сапраўдны твар у адносінах да сялянства. Белыя ўжо вышлі з шэрагаў паўстаньня, яны ўжо зрабіліся „верноподданными всеавгустейшего монарха“. Зразумела, цяпер яны былі не „бунтовщиками“, а „господами дворянами - землевладельцами" імпэрыі. Царызм цяпер павінен быў лічыць сябе абавязаным абараняць інтарэсы паноў, што магчыма было рабіць толькі парушаючы інтарэсы сялян. Чырвоныя разумелі, што царскі ўрад хутка пачне ўзмоцнена націскаць на сялянства, а гэта будзе садзейнічаць паступоваму павароту сялянства - Беларусі і Літвы ў бок падтрыманьня паўстаньня.

Трэба адзначыць, што ў гэтых адносінах дыктатар К. Каліноўскі і яго супрацоўнікі не памыляліся. Царскі ўрад ужо паступова падрыхтоўваўся да рэпрэсіўнай політыкі ў адносінах да беларускага сялянства. Перад намі два цікавых докумэнты[1] на гэтую тэму. Яшчэ ў пачатку мая 1863 году Магілеўскі губэрскі жандарскі штаб-афіцэр пазірае, што сяляне ў Магілёўшчыне настроены вельмі воража ў адно-

  1. Збор докумэнтаў т-ша Я. Віткоўскага. Папка: „О беспорядках в царстве Польском и в Западных губерниях. Общие сведения по Могилевской губернии“.