Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

польскага. Зразумела, ён вельмі незадаволены „дэмагогічнаю падаплёкаю" крайняй соцыяльнай програмы Каліноўскага. Аўтар, асуджаючы таксама і „сэпаратызм" Каліноўскага, стараецца паказаць, што Каліноўскі зусім не хацеў мець ніякай сувязі з Варшаваю. У гэтым аўтар нават супярычыць сам сабе. То В. Пшыбароўскі гаворыць, што па тэорыі Каліноўскага „Літва разам з Польшчаю павінна дабівацца непадлегласьці", то заяўляе, што на основе сваёй тэорыі „Каліноўскі не хацеў прымаць ніякіх загадаў з Варшавы" і называў Варшаву „дурною кумкаю".

Гаворыць аб Каліноўскім і прыхільнік Мураўёўскай сыстэмы В. Ратч. Пададзім з яго працы некалькі выняткаў. „Калиновский, захватив полное преобладание в Литовском красном Комитете (справа ідзе аб канцы 1862 году. У. І.) настаивал на образовании организации из крестьян, дабы с ожидаемым к весне 1863 года мятежом в Польше открыть свой мятеж в Северо-Западном крае по образцу проектируемого Герценом для великорусских губерний".[1] Далей, вызначаючы склад сяброў Віленскага Камітэту, Ратч гаворыць: „Калиновский, кандидат Петербурского университета, из Петербурского кружка, противник Зверждовского, сын шляхтича-ткача из-под Свислочи Гродненской губернии, сторонник Герценовской славянской федерации. Он понимал дело мятежа в таком смысле, что „топор не должен останавливаться даже над колыбелью шляхетского ребенка" и что „такой бестолковой башке, как, Варшава, нельзя вверять будущую судьбу Литвы".[2] Яшчэ ніжэй В. Ратч гаворыць, што Каліноўскі цэлы год хадзіў па вёсках і шынкох. Ён ставіў сваёю мэтаю раздаць усю панскую зямельную ўласнасьць сялянам і з земляробскіх колаў скласьці організацыю. Ён вызначыць з дробнай шляхты і з сялян здольных людзей, якія змогуць узяць паноў у рукі. Усю зямлю трэба аддаць сялянам і вырваць у белых усе магчымасьці граць якую-небудзь ролю.[3] Калі выключыць з выняткаў В. Ратча спэцыфічныя для расійскага чорнасотніка выразы і настроі, то сэнс гэтых выняткаў вельмі падобны да таго, што гавораць аб Каліноўскім і ранейшыя аўтары.

Мы падалі выняткі аб К. Каліноўскім з розных аўтараў, што належаць часта да зусім процілеглых сьветапоглядаў. Тым ня менш мы знаходзім у іх шмат такога, у чым яны сходзяцца. На аснове вышэйпаказаных выняткаў і фактычных матар'ялаў мы можам зрабіць некаторыя вывады адносна асобы К. Каліноўскага, а) К. Каліноўскі належаў да крайняй чырвонай групы паўстаньня 1863 году на Беларусі. Ён ідэю паўстаньня злучаў з ідэяй аграрнай рэволюцыі. б) Робячы паўстаньне разам з Польшчаю проці царскай Расіі, ён разам з тым

  1. В. Ратч. Сведения о польском мятеже в Северо-Зададной России. Вильно. 1867 г. Том III, ст. 144.
  2. Там-жа, ст. 181
  3. Там-жа, ст. 181