Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

раскрытия действий революционной организации в г. Вильне, по показаниям некаторых из лиц, исполнявших преступныя должности, обнаружено, что одним из самых преданных делу восстания и наиболее деятельных его руководителей в здешнем крае был студент С.-Петербурского университета Калиновский". Далей, аўдыторыят пералічвае ўсе „злачынствы“ падсуднага на працягу ўсяго часу паўстаньня і адзначае, што — „Всё это сделано было Калиновским, как он сам признал, по его собственному усмотрению, а не вследствие приказаний из Варшавы, открыть сообщников своих, несмотря на неоднократные убеждения, подсудимый Калиновский отказался". На аснове вышэйпаданага, „Полевой Аудиториат причисляет подсудимаго Калиновскаго, как члена революционной организации и впоследствии сасмостоятельного распорядителя в течении нескольких месяцев восстанием во всем Литовском крае, к первой категории преступников, поименованных в Высочайше утвержденных 11 мая 1863 года правилах о порядке наложения взыскания на мятежников".[1] Прысуд, такім чынам, падкрэсьлівае адданасьць К. Каліноўскага рэволюцыі і яго галоўнае кіраўніцтва паўстаньнем на Беларусі, прычым гэтае кіраўніцтва вялося па яго ўласнай ініцыятыве, а не з Варшавы.

Я. Гейштар, які добра ведаў Каліноўскага асабіста і, будучы яго політычным супраціўнікам, тым ня менш нейкі час працаваў разам з ім, вельмі часта ў сваіх успамінах піша аб К. Каліноўскім. Мы падамо толькі самыя характэрныя з яго слоў. „З К. Каліноўскім я пазнаёміўся ўжо пасьля пачатку паўстаньня ў Францішка Далеўскага. Гэта была натура бурная, але простая і шчырая. Гэта быў чалавек, душою і сэрцам адданы простаму люду і бацькаўшчыне, прасякнуты крайнімі тэорыямі, прытым літоўскі сэпаратысты (пад Літвою разумеецца Літва і Беларусь. У. І.), на словах крыважэрны дэмагог. Ён быў непараўнаным, узоравым консьпіратарам, душою Камітэту, дасканалаю рукою пры выкананьні тых распараджэньняў, якія ён сам падзяляў. Ён меў замала адукацыі, апрача таго, яго адзначаў брак шырокага політычнага кругавіду і поўнае нязнаньне людзей. Пры першым знаёмстве са мною ён даводзіў, што ўдзел шляхты і памешчыкаў у паўстаньні ня толькі не патрэбен, але і шкадлівы. Сам просты люд заваюе сабе волю і тады ён напомніць панам аб уласнасьці. Як ласку, ён дазваляў шляхце станавіцца ў шэрагі паўстаньня, але не ў сваіх паветах, а там, дзе іх ня ведаюць... Гэты чалавек бязумоўна быў самаю выдатнаю фігураю Камітэту".[2] Крыху далей Я. Гейштар піша: „Каліноўскі да канца заставаўся крайнім і ня мог падняцца да беспартыйнасьці".[3] Гейштар, такім чынам, адзначае дзьве

  1. Прысуд па справе К. Каліноўскага ў далейшым тэксьце кніжкі, з ласкавага дазволу т. Віткоўскага, будзе надрукаваны.
  2. Pamietniki J. Gieysztora... T. I, ст. 221-222
  3. Ibid., ст. 235