Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/220

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прыклад, Сямятыч, вельмі спачувала паўстанцам і падтрымлівала іх, за што яно потым было сурова пакарана расійцамі. Тое самае мы можам сказаць і аб мястэчку Шэрашове, Пружанах і г. д., у Вільні рамесьнікі, у тым ліку і яўрэі, таксама прымалі чынны ўдзел у паўстаньні, падтрымліваючы чырвоных.

З прыездам Мураўёва заможная, белая частка яўрэйства пачала адыходзіць ад паўстаньня і набліжацца да абыймаў царызму. Перад намі вельмі цікавы докумэнт, што нібы адпавядае тым вернападданіцкім адрасом, якімі занялася земляўласьніцкая шляхта. Падаем яго тэкст: „Господь бог наш, благословивший святых отцов наших, Авраама, Исаака и Якова, да будет воля твоя благословить и вожделеть здравие, долгоденствие и долголетие Главнаму Начальнику Края, нашему господину, генералу от инфантерии Михаилу Николаевичу Муравьёву и всему дому Его Высокопревосходительства, за благополучие коего еврейское общество обетом своим пожертвовало для раздачи бедным денежное пожертвование. Да продлит Господь Бог дни жизни его в благополучии. Аминь".[1] Гэты докумэнт, што вышаў з Віцебскай Яўрэйскай абшчыны, ніколькі не адрозьніваецца па свайму тону і настрою ад шляхецкіх адрасоў. Калі прыняць пад увагу, што на чале яўрэйскіх абшчын стаялі заможныя яўрэйскія колы, якія кіравалі ўсімі справамі абшчын, дык становіцца ясна, якія групы яўрэйства выяўлялі свой настрой у вышэйпаданым докумэнце.

У падзяку за малітву аб Мураўёве, за параўненьне яго з біблійнымі патрыярхамі Авраамам, Ісаакам і Якавам заможнае яўрэйства атрымала 9 кастрычніка 1864 году наступны цыркуляр:[2] „По поводу возбужденного мировыми посредниками Гродненской губернии вопроса об неотдаче евреям в аренду крестьянами-собственннками из приобретенного ими надела небольших участков земли под постройку домов, мельниц и проч. — генер-губернатор, принимая в соображение, что арендование земель евреями может вести к упрочению их поселения среди крестьян, которое будет иметь последствием подчинение их евреям в материальном отношении и при дружном образе действия евреев между собою стеснит развитие между самыми крестьянами промышленности и торговли, что доказывается положением городов и местечек в западном крае, — признал необходимым запретить отдачу евреям в арендное содержание земель среди крестьянских наделов“. Як мы бачым гэты цыркуляр зьяўляецца прадмесьнікам славутных „временных правил“ 1882 года, якія ў межах яўрэйскай аселасьці правялі яшчэ адну рысу.

У той час як заможнае буйнабуржуазнае яўрэйства адвярнулася ад паўстаньня разам з земляўласьніцкаю шляхтаю, яўрэйскія рабочыя,

  1. З збору докумэнтаў т. Віткоўскага. Дело о выражении верноподданнических чувств жителями Витебской губернии
  2. Сборник распоряжений гр. М. Н Муравьёва по усмирению польскаго мятежа в северо-западных губерніях 1863—1864. Сост. Н. Цылов. Вильна. 1866 г., ст, 77.