Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

просить Тебя, Великий Монарх, почитать нас твоими неизменно преданными верноподданными, готовыми всем жертвовать для блага нашего общего отечества и не лишать нас царскаго твоего доверия и милости".[1]

Калі мы ўважліва ўглядаемся ў тэкст абодвух адрасоў, то бачым, што ня гледзячы на рожніцу ў дэталях, яны вельмі падобны адзін да другога па сваёй сутнасьці. Абодвы яны напісаны самым падхалімскім тонам. Нам нават ня верыцца, што яны напісаны і падпісаны людзьмі, якія толькі што ў той ці іншай меры прымалі ўдзел у паўстаньні і нават часта гралі ў ім кіраўнічую ролю. Адрасы як нельга лепш даводзяць згодніцкую сутнасьць белых, якая базавалася на іх клясавых інтарэсах. Разьвярнуўшыся, рух захапіў іх на нейкі час. Згодніцкая ў адносінах да царызму сутнасьць на нейкі час схавалася ў глыбіню, каб пры першай няўдачы зноў пышна зьявіцца на сьвет. Абодвы адрасы прызнаюць часовы ўдзел земляўласьнікаў у паўстаньні, як „пагубную" памылку, выкліканую захапленьнем. Віна за часовы ўдзел у паўстаньні валіцца на „смуты", што ўзьніклі ў Царстве Польскім. „Печальные" падзеі няўдалага паўстаньня ацьвярозілі зарваўшыхся паноў. Яны шчыра каюцца ў сваёй памылцы і просяць у цара прабачэньня. Яны цяпер хочуць быць падданымі царскай імпэрыі і канчаткова парываюць з тымі, хто астаўся верным паўстаньню. Такім чынам, земляўласьніцкая шляхта на Беларусі і Літве зноў знайшла сваю праўдзівую бацькаўшчыну, зноў знайшла сваё сапраўднае месца ў сучасным ёй соцыяльным і політычным ладзе.

Прыблізна такую самую эволюцыю мы бачым і ў яўрэйскіх колах. Заможныя групы яўрэйства таксама паварачваюцца ў бок Мураўёва. Яшчэ ў 1861 годзе прадстаўнікі царскай улады гаварылі аб тым, каб на ўсякі выпадак прыцягнуць яўрэйскае жыхарства на свой бок. Па гэтаму пытаньню куратар Віленскага Вучэбнага Округу Шырынскі-Шахматаў у сваім данясеньні міністру народнае асьветы С. В. Пуцяціну піша так: „Привлечь на сваю сторону умное и деятельное еврейское племя, составляющее столь значительную часть здешняго населения, для правительства чрезвычайно важно. В ожидании льгот евреи ведут себя относительно правительства безупречно: так в беспорядках, обнаружившихся в последнее время в западном крае, они не принимали участия".[2] Шырынскі - Шахматаў пахваліў яўрэйства зарана. І ў Польшчы, і на Беларусі яўрэйства прыняла ў паўстаньні даволі дзейны ўдзел. Яўрэйскія гандлёва-прамысловыя заможныя колы былі настроены ў мільлеранскім напрамку, рамесьнікі і дробная буржуазія солідарызаваліся з чырвонымі. Што датычыць Беларусі, то мы ведаем, што яўрэйскае насельніцтва, на-

  1. Докумэнты аб 1863 годзе, сабраныя т-шом Віткоўскім, Магілёўская губэрня.
  2. Сборник документов музея М. Н. Муравьёва т. І. Составил Белецкий, издание общества ревнителей русского исторического просвещения. Вильно. 1906 г. Док. №139, ст. 149