Перайсці да зместу

Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

паць ад устаноўленага звычаю, на аснове якога прысуды выконваліся народнай жандармэрыяй. Народная жандармэрыя была добра організавана і мела ўсе даныя, каб з посьпехам выканаць даручэньне. Дадатныя водзывы аб жандармэрыі даюць нават зацятыя ворагі паўстанцаў. Адзін з сучасьнікаў паўстаньня так піша аб гэтым. „Органиация жандармов-вешателей была превосходна. Назначенные на эту должность люди отличались изумительной энергией, расторопностью и преданностью делу. Раз жонд приговаривал кого-нибудь к смерти, то какие бы он ни принимал меры предосторожности, казнь приводилась в исполнение“.[1] Выкананьне забойства А. Дамэйкі і было даручана жандарам. На дапамогу мясцовым жандарам прыехалі жандары з Варшавы, адзін з якіх, Ян Бенькоўскі, узяў на сябе выкананьне прысуду.

Праз два дні пасьля падачы адрасу (29 ліпня па старому стылю) а 9-й гадзіне раніцы Я. Бенькоўскі ўвайшоў у памяшканьне Дамэйкі нібы для падачы заявы. Бенькоўскі быў вельмі добра апрануты, трымаўся спакойна і не выклікаў ніякага падазрэньня. Калі Дамэйка вышаў да яго, Бенькоўскі, трымаючы ў адной руцэ пакет, другою рукою ўдарыў яго некалькі разоў кінжалам. На крык Дамэйкі ў залю ўбег слуга і стаў у дзьвярах. Бенькоўскі і яго параніў кінжалам, ачышчаючы сабе дарогу. Зачыніўшы на ключ выходныя дзьверы, каб ніхто з дому ня мог за ім пагнацца, Бенькоўскі зьнік без усялякіх перашкод.

Хутка па гораду разьнесьліся весткі аб забойстве Дамэйкі, хоць у сапраўднасьці ён быў толькі паранены. Даведаўшыся аб пакушэньні на ініцыятара адрасу, Мураўёў падняў на ногі ўсю поліцыю. Уся Нямецкая вуліца, на якой знаходзілася ў тыя часы памяшканьне Дамэйкі, была занята салдатамі і казакамі. Кругом ішлі пошукі, нікому не дазвалялася нават хадзіць па вуліцы. У пакеце, які быў пакінуты Бенькоўскім у руках Дамэйкі, былі знойдзены дзьве запіскі. У першай быў зьмешчаны прыгавор Рэволюцыйнага Трыбуналу аб кары Дамэйкі сьмерцю. Да прыгавору была прыложана пячатка з гэрбамі — белым арлом і пагоняю — і з напісам „Pieczęć Rządu Narodowego“. У другой запісцы папольску было напісана ніжэйпаданае: „Народны Жонд. № 88. Дня 7-га жніўня. (Па новаму стылю. У. І.) Прыймаючы пад увагу, што Аляксандар Дамэйка выняты ўжо з-пад закону, але ня гледзячы на гэта кожную хвіліну свайго жыцьця выкарыстоўвае на здраду айчыны, — з гэтае прычыны вышэйпамянёны А. Дамэйка прыгаварваецца на кару сьмерцю. Начальнік места Вільні — Домб“. (Псэўдонім Малахоўскага. У. І.).

Кінуліся па ўсяму гораду шукаць кінжальшчыка, што зрабіў замах на жыцьцё маршалка. Шукалі яго па тых знадворных адзнаках, якія былі вызначаны як самым Дамэйкаю, так і яго слугою — сярэдні ўзрост, малады, рыжыя, кароткія валасы, шэрая летняя вопратка. Пасьля

  1. И. Н. Пономарев. Воспоминания о польском мятеже 1863 года. Исторический Вестник. 1897 г. Т. 70, ст. 149.