Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чырвоных, што складалі значна пераважную большасьць Віленскага Аддзелу-Камітэту. У чэрвені, пакуль у Варшаве быў чырвоны жонд, узаемаадносіны паміж Варшаваю і Вільняю былі пазбаўлены якіх-бы то ні было непаразуменьняў. Гэтыя непаразуменьні распачаліся ў ліпні, калі ў Варшаве на чале паўстаньня стаў белы жонд Маеўскага. Уплыў варшаўскіх белых на чырвоны Аддзел-Камітэт у Вільні паступова спыніўся ў канцы ліпня, калі быў арыштаваны Якуб Гейштор. З пачатку жніўня крайнія чырвоныя робяцца адзінымі кіраўнікамі паўстаньня на Беларусі і Літве, і для большай канцэнтрацыі сіл утвараецца чырвоная дыктатура Кастуся Каліноўскага.

Апошнім актам публічнага выступленьня Белага Аддзелу была адозва, якую ён выдаў і пашырыў пасьля расстрэлу ксяндза Ішоры ў кднцы мая (па старому стылю). Адозва зьмяшчала ў сабе протэст проці крыважэрцы Мураўёва-вешальніка і яго політыкі. Вялікага ўражаньня на тэрорызаванае насельніцтва Вільні гэтая адозва не зрабіла. Зразумела, яна не магла спыніць і мураўёўскага тэрору, які ні на хвіліну не супыняўся. Расійскі ўрад выкарыстаў гэтую адозву для таго, каб налажыць цэлы шэраг абмежаваньняў на друкарні, літаграфіі і нават фотаграфіі. У выніку гэтых абмежаваньняў шмат прадпрыемстваў павінна было зачыніцца, шмат было абложана штрафамі ад 200 да 1500 рублёў. З уласьнікаў друкарань і літаграфій была адабрана падпіска, што яны павінны адказваць за нелёяльныя ўчынкі сваіх рабочых, што аддавала рабочых цалкам у рукі ўласьнікаў прадпрыемстваў. Апроч таго, на іх была ўскладзена адказнасьць за поўную легальнасьць продукцыі прадпрыемстваў.

Цяпер паглядзім, як адчувае сябе тая земляўласьніцкая шляхта, якая, пачынаючы з сакавіка, паступова, хоць і з вялікаю неахвотаю, далучылася да паўстаньня. Апісаны намі вышэй плян Серакоўскага спаткала няўдача, што павінна было адбіцца і бязумоўна адбілася на настроі белых. Белыя не маглі не адчуваць, што пасьля няўдачы Серакоўскага на сцэну могуць выступіць чырвоныя, якія мелі яшчэ шмат энэргіі і моцы і для якіх няўдача Серакоўскага як-бы расчышчала дарогу для выступленьня. Мерапрыемствы расійскага ўраду, накіраваныя проці шляхецкага земляўласьніцтва, не маглі ня ўдарцць белых па кішэні. Зьмена белага Аддзелу чырвоным Аддзелам-Камітэтам таксама палохала белых. Белыя ўсё больш і больш палохаліся здані чырвонага „якобінскага паўстаньня" і павінны былі паступова станавіцца на грунт законнасьці, парадку і абароны сваёй земляўласьніцкай „сьвяшчэннай уласнасьці", у чым яны зусім сходзіліся з самаўладным царскім урадам. Буйныя земляўласьнікі папалі паміж двух агнёў. З аднаго боку чырвоныя патрабавалі ад іх выплаты народнага падатку і матар'яльнага падтрыманьня партызанскіх аддзелаў, з другога боку расійская поліцыя і жандармэрыя накладала на іх маёнткі сэквэстры і контрыбуцыі. Трэба было выбіраць, з кім ісьці, каб удары ня падалі