Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

я готовил нам новый переворот. Он намеревался устранить всех членов Отдела, не исключая и нашего комиссара, переименовать название „Исполнительного Отдела" на „Литовский Комитет" и установить сношення Вильно с Варшавой на другом основании. По желаниям Малаховского Литовский Комитет долженствовал быть самостоятельной провинциальной властью, находившеюся лишь в некоторой более формальной, нежели действительной зависимости от Народного Жонда".[1] І Гейштор, і Авэйдэ асноўны факт „сэпаратызму" віленскіх чырвоных перадаюць аднолькава. Што датычыць дэталяй, у якіх яны разыходзяцца, то тут трэба больш верыць Гейштору, які больш ведае справу, чым Авэйдэ.

На другі дзень пасьля таго, як паперы былі высланы ў Варшаву, з Варшавы прыехаў у Вільню эмісар Народнага Жонду Главацкі, як прадстаўнік жонду. Жонд паслаў яго ў Вільню, дзякуючы дакладу Н. Дюлёрана, які, як было зазначана раней, зьявіўся ў Варшаву з інформацыйнымі мэтамі. Главацкі абвясьціў Віленскаму Аддзелу-Камітэту, што Варшаўскі Народны Жонд запрашае Я. Гейштора ў свой склад і даручае яму здаць уладу Кастусю Каліноўскаму. Ні Гейштор, ні Каліноўскі на гэта не згадзіліся. Было ўхвалена чакаць з Варшавы адказу на апошняе данясеньне, якое толькі што было выслана ў Варшаву.

Вось як стаяла справа паводле вестак Я. Гейштора. Гейштор вельмі хутка (31-га ліпня па старому стылю) быў арыштаваны і пасаджаны ў замак. Магчыма, што яго выдаў Дамэйка, Віленскі губэрскі маршалак шляхты, памстуючы за замах на яго жыцьцё, аб чым мы будзем гаварыць ніжэй. Пасьля арышту Гейштора ўсё кіраўніцтва паўстаньнем перайшло ў рукі К. Каліноўскага. Гейштор так піша аб гэтым: „Павінен дадаць, што пасьля майго арышту даволі хутка ўсё абаперлася на адным Кастусю Каліноўскім. Пачынаючы ад 1-га жніўня 1863 году, да заарыштаваньня яго ў студзені 1864 году, Каліноўскі быў ажыўляючай душою дагараючы літоўскай крывавай дэмонстрацыі".[2] Аб тым, што з моманту арышту Я. Гейштора спыніліся ўсе ўплывы белых на кіраўнічы цэнтар паўстаньня на Літве і Беларусі, сьведчыць і Юзэф Яноўскі. Ён у сваіх ўспамінах[3] падае зьмест ліста, які ён атрымаў ужо 22 сакавіка 1911 году ад члена Народнага Жонду Станіслава Кшэмінскага. Кшэмінскі піша наступнае: „З пачатку жніўня разьбілася тое зьнітаваньне, што злучала паасобныя часткі організацыі Аддзелу, згрупаваныя наўкола Якуба-Казімера Гейштора, як старшыні".

Такім чынам, падагульваючы ўсё вышэйсказанае, мы бачым такі малюнак. Амаль што адначасна з жондавым пераваротам у Варшаве, які перадаў уладу ў рукі Чырвонага Чэрвеньскага Жонду, у Вільні кіраўніцтва паўстаньнем таксама выпала з рук белых і папала ў рукі

  1. Записки О.Авейде. Т. IV. ст. 187-188.
  2. Pamietniki Gieysztora... T. II. ст. 51
  3. J. K. Janowskiego Pamietniki... T. II, ст. 166