Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прятали в землю печати, не уведомив даже о том свое начальство".[1] У ноч на 31 мая быў арыштаваны А. Аскерка. Адначасна з ім быў арыштаваны і Еленскі.[2] Ці адначасна з імі, ці на дзень пазьней быў арыштаваны Францішак Далеўскі. 1-га чэрвеня гэтыя, больш энэргічныя члены, Аддзелу ўжо сядзелі ў крэпасьці.[3] З больш дзейных членаў на волі застаўся адзін толькі Я. Гейштор, які, як мы ўжо зазначалі раней, у складзе Белага Аддзелу займаў левую позыцыю. Ён увайшоў у контакт з чырвонымі, і быў утвораны як-бы коаліцыйны Аддзел, пераважную большасьць у якім складалі чырвоныя. „Калі ў пачатку чэрвеня Мураўёў пасадзіў у турму. Аляксандра Аскерку, Францішка Далеўскага і Антона Еленскага, членаў Літоўскага Аддзелу, кіраўніцтва паўстаньнем на Літве (разумеецца Беларусь і Літва. У. І.) перайшло ў рукі інжынэра дарог і мастоў Уладзіслава Малахоўскага, кандыдата навук Пецярбурскага унівэрсытэту Кастуся Каліноўскага і Якуба Гейштора. Яны ўтварылі новую організацыю, якую назвалі Выканаўчым Аддзелам Літвы і якая здолела ўтрымацца амаль што на працягу месяца, ня гледзячы на ўсялякія высілкі мураўёўскай поліцыі.[4] Такім чынам, назва кіраўнічага цэнтру паўстаньня на Беларусі і Літве засталася старая, але гэты цэнтар па свайму складу і напрамку політыкі быў значна абноўленай організацыяй, бо значны ўдзел у ім прымалі крайнія чырвоныя. Новы аддзел трымаўся ня месяц, як сказана ў Бэрга, але на працягу двух месяцаў (чэрвень і ліпень па старому стылю). Пэтых вестках, якія мы знаходзім у запісках Гейштора, склад коаліцыйнага Віленскага Аддзелу быў наступны: зазначаныя ў М. Бэрга — Я. Гейштор, Ул. Малахоўскі і Кастусь Каліноўскі і, апроч іх, — Люцыян Марыконі, Юзэф Каліноўскі, Ігнат Лапацінскі, О. Вагнэр, К. Фалевіч і Фэлікс Зеньковіч. Прадстаўніком Варшаўскага жонду пры Аддзеле быў застаўлены вядомы ўжо нам Нестар Дюлёран.

У новым Аддзеле, дзякуючы яго коаліцыйнасьці, было ня зусім спакойна. Апроч запісак Я. Гейштора, мы ня маем іншых вестак аб жыцьці Аддзелу, таму мы і будзем карыстацца імі. Трэба, аднак, зазначыць, што ў галоўным мы можам давяраць зьвесткам, якія падае Гейштор, тым больш, што яны больш-менш супадаюць з некаторымі сукоснымі намёкамі аб беларускіх справах, што мы знаходзім у ІІ-м томе Ю. К. Яноўскага.

Я. Гейштор малюе справы так.[5] У сярэдзіне ліпня адбываўся сход членаў новага Аддзелу. Кворум аддзелу быў даволі поўны. Прысутнічалі — Гейштор, Кастусь і Юзэф Каліноўскія, Марыконі, Малахоўскі, Лапацінскі і Фалевіч. Першым пачаў гаварыць Малахоўскі. Ён пачаў рабіць закіды Аддзелу, што ён не зьяўляецца актыўным, што ён ня можа падняць у краі настрой і энэргію для далейшай барацьбы з азьвя-

  1. Ibidem. стр. 74
  2. Pamietniki Gieysztora Jacoba z lat 1857-1865. T. II. Wilno. 1913, ст. 38,40
  3. В. Ратч. Сведения о польском мятеже в Сев.-Зап. России. Т. III, ст. 229
  4. Prof. Mikolaj Berg. Zapiski... Warszawa. 1911. T. II. Ks. IX, ст. 126
  5. Pamietniki Gieysztora... T. II. ст. 62-66