Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лым шляхтичам-помещикам. Только один революционер, Константин Калиновский, был комиссаром Гродненской губернии... Вообще главы воеводств были трусы и тяжелые, ленивые негодяи".[1] Нам дадаць да гэтай характарыстыкі „рэволюцыянэраў" з Белага Аддзелу трэба вельмі мала. Калі так характарызуе іх зусім памяркоўны чырвоны, які сам быў членам Белага Народнага Жонду, то ў сапраўднасьці яны былі яшчэ горшымі кіраўнікамі паўстаньня.

Зразумела, кіраўнікі паўстаньня, ахарактарызаваныя вышэй, ня толькі паставілі паўстанскі рух на нягодны шлях, але нарабілі шмат організацыйных памылак, памылак практычных, якія адбіліся потым, калі на чале кіраўніцтва сталі чырвоныя. Аддзел не прыцягнуў на дапамогу сабе здольных, энэргічных памоцнікаў, не ўтварыў наўкола сябе падпольнага жондавага апарату. У самым горадзе Вільні ня было паўстанскай гарадзкой організацыі, якая ў Варшаве грала вялікую ролю і значна дапамагала Народнаму Жонду. Губэрні ня былі падзелены на ваяводзтвы, што, дзякуючы абшырнасьці губэрань і дрэнным шляхам, значна ўскладняла працу. Губэрскаму паўстанскаму камісару вельмі цяжка было кіраваць паўстаньнем на сваёй тэрыторыі, і часта ён ня мог даведацца аб тым, што робіцца ў яго губэрні. Белы Аддзел, каб ня вельмі ўдарыць па кішэні земляўласьніцкую шляхту, надта слаба і неэнэргічна зьбіраў на тэрыторыі Літвы і Беларусі народны падатак. Вынікам гэтага была мізэрнасьць сродкаў Аддзелу. Даволі зазначыць, што на пакупку зброі за часы Белага Аддзелу было затрачана толькі 80.000 рублёў. Недахваты белага Аддзелу ў вайсковай справе мы вызначалі ў свой час, калі гаварылі аб паўстаньні каля Дзьвінску, у Магілёўшчыне і ў Ковеншчыне. Да гэтага мы толькі дадамо невялікі вынятак з запісак О. Авэйдэ. „Виленский Отдел, дожидаясь каждую неделю французов, не обращал почти никакого внимання на военную часть восстания; он не постарался даже о том, чтобы иметь под рукою офицера, могущего помогать ему в общем управлении делами. Он имел целые десятки способных людей, как например, Сераковского, Звирждовского, Лясковского, Траугута и не воспользовался этим счастливым положением, чтобы составить какой-нибудь военный департамент. Довольно сказать, что ни одна инструкцня, ни одно распоряжение, касавшееся военной организации или военных действий, не былыи изданы Отделом“.[2]

У сувязі з прыездам на Беларусь Мўраўёва - вешальніка рэпрэсіі расійскага ўраду на Беларусі і Літве значна павялічыліся. Яны не маглі ня ўдарыць і па Віленскаму Аддзелу. Частка членаў Аддзелу была арыштавана, частка павінна была вельмі законсьпіравацца і нават выехаць з Вільні. Шмат членаў організацыі са страху проста паўцякалі хто куды. „Шляхетские чиновники в паническом страхе бросали дела,

  1. Записки Оскара Авейде. Ч. IV, ст. 71-74.
  2. Записки Оскара Авейде. Ч. IV, ст. 76.