Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было ў Нямеччыне, калі ў 1848-49 гадох рабочыя часопісы жадалі вайны з Расіяй для адбудаваньня Польшчы".[1]

З твораў К. Маркса мы прывядзем толькі адзін вынятак, як вельмі яскравы. У „Новой Рейнской Газете", у артыкуле „Прения по польскому вопросу в Франкфрутском парламенте", Маркс піша аб польскім пытаньні ніжэйпаданае. „Польшча, дзякуючы соцыяльным умовам зрабілася рэволюцыйнаю часткаю Расіі, Аўстрыі і Прусіі. Опозыцыя яе проці захопнікаў была адначасна опозыцыяй проці вышэйшай арыстократыі ў самай Польшчы. Нават шляхта, якая часткаю яшчэ стаяла на фэўдальным грунце, далучылася з бяспрыкладным захапленьнем да аграрнай рэволюцыі. Польшча была вогнішчам эўропейскай дэмократыі ўжо тады, калі Нямеччына яшчэ блыталася вобмацкам у найгоршай констытуцыяналістычнай ідэолёгіі і ў напышлівай філёзофскай ідэолёгіі. У гэтым, а не ў развоі даўно памерлага рыцарства ляжыць неабходнасьць адбудаваньня Польшчы. Пакуль мы (немцы) дапамагаем прыгнятаць Польшчу, пакуль мы далучаем частку Польшчы да Нямеччыны, — мы самі застаёмся зьвязанымі з Расіяй і расійскай політыкай, мы ня можам і ў сябе ў хаце радыкальна вызваліцца ад патрыярхальна-фэўдальнага абсолютызму. Утварэньне дэмократычнай Польшчы ёсьць першая ўмова ўтварэньня дэмократычнай Нямеччыны".[2]

Прызнаючы польскія паўстаньні, у тым ліку і паўстаньне 1863 году, прогрэсыўнаю гістарычнаю зьяваю, Маркс і Энгельс заўжды прыкладвалі да іх клясавую мерку, што ўносіла новае разуменьне ўнутранай сутнасьці паўстаньняў. У Маркса і Энгельса з прызнаньнем агульна-прогрэсыўнага значэньня паўстаньняў для дэмократыі злучаюцца — клясавы іх аналіз і інтарэсы дэмократыі пролетарскай. Пры такой пастаноўцы пытаньня для нас робіцца ясным факт існаваньня сярод паўстанцаў белай і чырвонай партыі, а таксама і факты варожых узаемаадносін паміж імі, што вельмі часта выліваліся ў надта вострую, зацятую барацьбу за ўладу, за кіраўніцтва паўстаньнем. Вядома, напрыклад, што белыя ў Польшчы ў другой палавіне 1862 году дайшлі да таго, што пачалі перагаворы з Велепольскім аб выдачы ў рукі царскага ўраду правадыроў чырвонай партыі. На Беларусі ў сакавіку 1863 году белыя захапілі ўладу ў свае рукі, дзякуючы пагрозе выдаць чырвоны камітэт расійскай жандармэрыі.

Зразумела, што, лічачы паўстаньне ў цэлым прогрэсыўнаю зьяваю, Маркс і Энгельс зусім не зьяўляюцца прыхільнікамі програмы белых і яе рэалізацыі, бо белыя не стаялі на грунце прызнаньня неабходнасьці аграрнай рэволюцыі, і іх удзел у паўстаньні быў вельмі ўмоўным. Яшчэ 29 лістапада 1847 г. у Лёндане на сходзе, скліканым на

  1. W. Gumplowicz. Socjalizm i sprawa polska, ст. 4.
  2. К. Маркс и Ф. Энгельс в эпоху немецкой революции (1848—1850). Очерки и статьи, собранные Ф. Мерингом. Под ред. Д. Рязанова. ГИЗ. 1926 г., стр. 182.