Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

„лібэральнымі" вяльможамі для палягчэньня кары. У Вятцы Красінскі прабыў аж да пачатку 80-х гадоў, пасьля чаго яму дазволена было выехаць за граніцу.

Пасьля высылкі біскупа Мураўёў прыняўся за ксяндзоў згодна свайму абяцаньню, выказанаму ў вышэйпаданым лісьце да біскупа. Мураўёў здаў справы некалькіх ксяндзоў у ваенны суд і некалькі ксяндзоў адміністрацыйна павысылаў у розныя мясцовасьці Расіі. Пасьля гэтага ён прыняўся за каталіцкія манастыры. Было ўстаноўлена, што некаторыя манастыры давалі дапамогу паўстанцам зброяю і харчамі, перахоўвалі паўстанцаў у сваіх мурох і прымалі параненых на лячэньне. Выкарыстаўшы гэты факт, Мураўёў даў загад зачыніць больш 30 каталіцкіх манастыроў. Зразумела, у ліку гэтых манастыроў было зачынена і шмат такіх, якія ніякага дачыненьня да паўстанцаў ня мелі. Для зачыненьня часам даволі было і аднаго згавору. Тое самае распачалося і ў адносінах да касьцёлаў. Каталіцтва і католікі былі прызнаны неблаганадзейнымі. Зусім іначай стаяла справа ў адносінах да праваслаўя. Тут, наадварот, ішло падтрыманьне і насаджваньне праваслаўя, якое было прызнана сынонімам царскага самаўладзтва і расійскай народнасьці. Сам Мураўёў так апісвае сваю „місіянэрскую“ дзейнасьць у гэтым напрамку: "во всех почти городах начали строиться на суммы, данные правительством, и особенно на контрибуционные деньги каменные православные церкви, так же и в деревнях: некоторые даже в начале 1865 года были уже освящены. При церквах устроены были церковные советы из крестьян и вообще прихожан православных, которые деятельно способствовали построению церквей и деньгами и работой. Православное духовенство видимо одушевилось и усердно содействовало всему этому. Мною испрошено было оному значительное пособие по 400.000 р. в год из контрибуционных сумм, так что все приходские сельские священники получили ровное содержание до 280 рублей серебром, а городские до 700 рублей".[1] Панегірысты Мураўёва, А. Мілавідаў, дапаўняе словы Мураўёва. „Исходя из того убеждения, что православие в здешнем крае[2] есть знамя русского напала и народной жизни, без утверждения которого здесь не мыслимо прочное владычество России, и что одну из главных связей, соединяющих народ воедино в гражданской его жизни, составляют твердые религиозные верования, он (Мураўёў. У. І.) различными административными мерами стремился возвысить и расширить в крае православную церковь и при содействии духовной власти построить ее так, чтобы она в частных своих проявлениях

  1. М. Н. Муравьев. Записки об упралении Северо-западным краем и об усмирении в нем мятежа. „Русская Старина", 1883 г. Т. ІІ., стар. 303—4.
  2. Аўтар разумее Беларусь і Літву.