Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Контрыбуцыя асабліва моцна ўдарыла па земляўласьніках польскага паходжаньня. Для ілюстрацыі падаем тут выняткі з прыватнага ліста, пасланага з Менску 11 кастрычніка 1863 году.[1] „По первому сбору контрибуция с края была более 3-х миллионов рублей, из которых на Минскую губернию пришлось слишком 400 тысяч рублей. Название этого сбора десятипроцентным до того условно, что в большинстве случаев равняется действительному годовому доходу, который для контрибуции расчитывался со всей земли без различия ее качества... Если принять в расчет большия пожертвования шляхты на восстание, повторенную с нее контрибуцию, различные потери ее вследствие военного положения страны и, наконец, совершающуюся здесь крестьянскую реформу, на которую требуется для хозяйства прежде всего капитал, то нельзя не убедиться, что здешние дворяне не отряхнутся и через 50 лет, тем более, что как я вам писал, им будут выдаваться взамен выкупной ссуды даже не свидетельства, которые они могли бы продать, а лишь 5%-ный доход с капитализированного оброка, определяемого поверочными комиссиями“. Аўтар ліста па свайму паходжаньню належыць да расійскіх земляўласьнікаў. Ён адносіцца адмоўна да паўстаньня і паўстанцаў, але ён спачувае земляўласьніцкай шляхце, як сваім клясавым таварышом. Ён баіцца, што ад мураўёўскага нажыму паны на Беларусі „не отряхнутся и через 50 лет“, і баіцца зусім дарэмна. Мураўёўскія лекі былі для земляўласьнікаў крыху загоркія, але яны былі толькі лекамі, каб накіраваць іх па таму „правільнаму шляху", з якога яны зышлі на некалькі хвілін, па шляху поўнай згоды з расійскім царызмам. Зразумела, на гэты шлях земляўласьнікі рана ці позна сталі-б і без Мураўёва на аснове сваіх клясавых інтарэсаў, але дапамога доктара была ня шкоднай. З далейшай гісторыі мы бачым, што земляўласьніцкая шляхта ад мураўёўскіх лекаў „отряхнулась" даволі хутка, паправіла свае справы, набіла крыху спусьцеўшыя кішэні, жыла ў давольстве і ладзе з расійскім царызмам, пакуль яе не „тряхнула", як належыць, канчаткова і беспаваротна Кастрычнікавая рэволюцыя.

У канцы чэрвеня па Беларусі і Літве быў пашыраны яшчэ адзін абежнік, на аснове якога 10%-ная контрыбуцыя ў паасобных выпадках магла быць павялічана. Генэрал-губэрнатар прапануе губэрнатарам і павятовым вайсковым начальнікам — „о всех владельцах, в семействах коих окажется отлучившиеся без вести члены, немедленно доносить мне, дабы я мог распорядиться об усилении с них взыскания сверх общего 10%-ного сбора, так как такие владельцы оказываются вдвойне виноватыми в сравнении с прочими".[2] Такія данясеньні пачалі паступаць у канцэлярыю Віленскага генэрал-губэрнатара з пачатку

  1. Rok 1863 na Minszczynie. ІБК. Менск. 1927, ст. 71
  2. Сборник распоряжений Муравьева, стр. 295