Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трабаваньнямі, і запатрабаваньне адбудаваньня незалежнай Польшчы. Розьніца толькі ў тым, што абудва асновапаложнікі навуковага сацыялізму прагнуліся падмацаваць гэтае запатрабаваньне новымі довадамі, а таксама з самага пачатку прагнуліся процідзейнічаць ілюзіям польскіх рэволюцыянэраў“.

Прыблізна ў аднолькавых з т-шом Д. Разанавым рысах малюе адносіны Маркса і Энгельса да польскіх паўстаньняў і т-ш А. В.[1] Ён, паміж іншым, піша. „Маркс і Энгельс па меры развою падзеяў, зразумела, ня раз зьмянялі свае конкрэтныя погляды на польскую справу ў сувязі з той ці іншай фазай гістарычнага разьвіцьця. Але ва ўсякім выпадку ў іх заўжды пераважаў адзін і той самы погляд — інтарэс дэмократычнай рэволюцыі, абарона дэмократыі і соцыялізму перад сталаю небясьпекаю, перад сталаю пагрозаю з боку дэспотычнага расійскага волата. Царызм быў наймагутнейшаю, найгрозьнейшаю апораю эўропейскай рэакцыі. Пакуль у самой імпэрыі не зьявіліся сілы, здольныя ў сваім разьвіцьці зьнішчыць гэтага грознага волата, пакуль ён здаваўся непарушным гранітам, польскія паўстаньні, незалежна ад свайго політыка-соцыяльнага зьместу ў самой Польшчы, былі адным з найважнейшых сродкаў заслоны эўропейскай дэмократыі перад пагрозаю гэтага волата і аслабленьня яго ў сярэдзіне самой Расіі... Але з гэтага ні ў якім разе не вынікае, каб эўропейскія рэволюцыйныя дэмократы, каб Маркс і Энгельс і каб самі польскія дэмократы ня бачылі адваротнага боку мэдаля і не крытыкавалі самых паўстаньняў. Крытыкавалі, і яшчэ як крытыкавалі“.

Гаворыць аб адносінах Маркса і Энгельса да польскага пытаньня і т-ш У. І. Ленін. У сваім артыкуле: „Национальный вопрос в нашей программе“, надрукаваным ў 1903 годзе, т-ш Ленін вызначае, што соцыял-дэмократыя патрабуе нацыянальнай незалежнасьці не бязумоўна, а толькі пры вядомай умове. Такой умоваю зьяўляюцца інтарэсы клясавай барацьбы. Ён кажа: „Інтарэсам менавіта гэтай барацьбы павінны мы падпарадкаваць патрабаваньне нацыянальнага самавызначэньня. У гэтай менавіта ўмове і знаходзіцца розьніца нашай пастаноўкі нацыянальнага пытаньня ад буржуазна-дэмократычнай пастаноўкі яго".[2] Далей т-ш Ленін прыводзіць вытрымку з артыкулу К. Кауцкага, каторы тады абараняў з правільнага, марксыцкага пункту погляду выстаўленьне польскімі пролетарыямі патрабаваньня незалежнасьці Польшчы і кажа наступнае: „Вы бачыце: Каўцкі катэгорычна адкідае бязумоўнае запатрабаваньне незалежнасьці нацый, катэгорычна патрабуе пастаноўкі пытаньня ня толькі на гістарычны грунт наогул, але менавіта на клясавы грунт. І калі мы зьвернемся да пастаноўкі польскага пытаньня

  1. A. W. Znowu nacjonal-bolszewizm. „ТгуЬ. Radz.“.1928 г., 25, III. № 13 (50), ст4.
  2. Н. Ленин. Собрание сочинений. ГИЗ. Изд. 1925 г. Т. IV, ст. 223.