Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Таксама адносіўся да польскага паўстаньня і М. Г. Чарнышэўскі, гэты „ўсерасійскі рэволюцыйны дэмократ", „папярэднік расійскай соцыял-дэмократыі“ (Н. Ленін). Ю. Сьцяклоў піша аб гэтым так. „Спачуваньне М. Чарнышэўскага нацыянальна-вызваленчай барацьбе палякаў ня было сакрэтам. Яно, паміж іншым, дакладна было вызначана ў яго артыкуле „Национальная бестактность" (Творы, т. VIII), які выклікаў цэлы шэраг даказчыцкіх рэплік у рэакцыйным друку, прыватна, у Аксакаўскім „Дне". З вядомым польскім рэволюцыянэрам Серакоўскім (выведзены ў романе „Пролог" пад прозьвішчам Сакалоўскі) Чарнышэўскі быў у прыяцельскіх адносінах. Вераемна, што ён быў знаёмы і з Падлеўскім, магчыма, і з Я. Дамброўскім і з іншымі. Зразумела, Чарнышэўскі быў проці дамаганьняў польскіх нацыяналістых на украінскі і беларускі народы, але, з таго-ж пункту погляду права кожнай нацыі на поўнае самавызначэньне, ён нават у падцэнзурным артыкуле адкрыта прызнаваў права палякаў на аддзяленьне і самастойнае існаваньне".[1] Да слоў Ю. Сьцяклова мы зробім толькі невялікія дадаткі. Яшчэ будучы зусім маладым чалавекам—22—24 год і жывучы ў Саратаве (1850—2 г. г.), М. Чарнышэўскі быў вельмі блізкі з высланымі сюды паўстанцамі 1831 году. Пазьней (1864—7 г.), калі Чарнышэўскі быў у Сібірскай катарзе, ён быў у пастаянных зносінах з высланымі паўстанцамі 1863 году. Яшчэ пазьней, з 1871 году, калі Чарнышэўскі быў на пасяленьні ў Вілюйску, ён адбываў гэтую кару разам з Е. Агрызкам, вядомым членам і галавою Пецярбурскай паўстанскай організацыі, што была непасрэдна зьвязана з паўстанскай організацыяй Беларусі і Літвы. Што датычыць З. Серакоўскага (Далэнгі), то трэба вызначыць, што ён быў паўстанскім ваяводаю на Беларусі і Літве ў сакавіку і красавіку 1863 году.

Кароль Маркс і Фрыдрых Энгельс на ўсім працягу сваёй даўгой дзейнасьці вельмі часта і даволі дэтальна спыняліся на польскіх паўстаньнях. Паколькі польскія паўстаньні займалі сабою вельмі значны час (ад канца 18 ст. да 60-х гадоў 19 ст.) і ня былі падобны адно да другога, паколькі Маркс і Энгельс падыходзілі да разьвіваўшыхся перад імі падзей і фактаў у сувязі з атачаючымі гэтыя падзеі і факты політычнымі і соцыяльнымі абставінамі, пастолькі погляды асновапаложнікаў дыялектычнага матар'ялізму не маглі быць акамянела-нязьменнымі на ўсім працягу іх гістарычнага досьледу.

У асноўным адносіны асновапаложнікаў рэволюцыйнага марксызму да польскага пытаньня т-ш Д. Разанаў[2] малюе так. „Як ні востра проціпастаўляе сябе буржуазнай дэмократыі дэмократыя пролетарская, як яна выявілася ў творах Маркса і Энгельса, усё-ж яна запазычала з буржуазнай політычнай програмы, разам з іншымі політычнымі запа-

  1. „Красный Архив". 1927- г. Т. 111 (XXII). Записка А. Н. Пыпина по делу Н. Чернышевского. Вступит, статья и примечания Ю. Стеклова, ст. 233—234.
  2. Д. Рязанов. Очерки по истории марксизма. Москва. 1923 г., ст. 607.