Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

галоўнай групы, у Віленшчыне дзейнічалі меншыя групы паўстанцаў, на чале якіх стаялі Віслаўх, Альбэртыні, Горадзенскі, Бакшанскі і інш. Мы спынімся на некаторых бойках паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі, што адбыліся на тэрыторыі Віленшчыны. У канцы сакавіка (21 па старому стылю) адбылася бойка пад маёнткам Куроўскага-Сьвечкі, у Вілейскім павеце. Паўстанскі аддзел складаўся з некалькіх дзесяткаў чалавек, узброеных паляўнічымі стрэльбамі і касамі. На чале аддзелу стаяў Бакшанскі. Пасьля зацятай бойкі паўстанцы былі разьбіты: чатыры чалавекі былі забіты, некалькі чалавек паранена і ўзята ў палон, а рэшта разьбеглася. Частка з іх уцякла ў Меншчыну. „По донесению местной полиции, при всех принятых мерах, в Минском уезде никто из этих разбежавшихся мятежников не открыт“.[1] Трэба зазначыць, што ваколічнае сялянства не спачувала паўстанцам. Сяляне вёсак Сямернікаў і Хажова дабівалі параненых паўстанцаў, лавілі ўцекачоў і разрабавалі дашчэнту двор Сьвечкі.[2] На чале сялян стаяў нейкі Сабось, валасны старшыня з Маладэчна.

У сярэдзіне сакавіка адбылася сутычка паўстанскай групы з урадавымі войскамі пад Міткішкамі. Паўстанцы вышлі з-пад Вільні і спаткаліся з аддзелам, на чале якога стаяў палк. Алханаў. Група была разьбіта, паўстанцы разьбегліся. 16 красавіка адбылася сутычка ў Жыжморскім лесе. 14 і 15 мая адбываліся зацятыя бойкі з аддзелам Траўгута каля карчмы Міхаліны, Віленскага павету. Аддзел Траўгута перакінуўся сюды з Горадзеншчыны. Пасьля ўпартага супраціўленьня паўстанцы разьбегліся 18 мая (па старому стылю) буйны аддзел паўстанцаў, каля 200 чалавек, напаў на мяст. Шырвінты Віленскага павету. У той-жа самы дзень яшчэ буйнейшы паўстанскі аддзел, які складаўся больш як з 300 чалавек, напаў на мяст. Даўгінава Віленскага павету. У нас пад рукамі няма матар'ялаў, і мы нічога ня можам сказаць аб дэталях гэтых двух нападаў. На тэрыторыі Віленшчыны вясною адбылася яшчэ даволі нашумеўшая бойка ў Янчэўскай пушчы пад Жосьлямі. Паўстанцы пад начальствам Віслаўха ў гэтых дзьвюх бойках мелі поўную перамогу над расійскімі аддзеламі.

Партыя Вінцэнта Казелы хадзіла па Вілейскаму павету і найчасьцей паказвалася каля Лукаўца і Даўгінава, у лясох, сумежных з Барысаўскім паветам. Аддзел Казелы складаўся з дробнай шляхты і вучнёўскай моладзі, сялян было зусім мала. Усяго ў аддзеле налічвалася каля 300 чалавек. Аддзел рабіў напады на пошты, на дробныя расійскія часьці, псаваў дарогі і масты, наогул уносіў у жыцьцё дэзорганізацыю. Каб скончыць з паўстанскім аддзелам Казелы, проці яго быў накіраваны моцны ўрадавы аддзел, які складаўся з пяці рот пяхоты. Супра-

  1. Rok 1863 na Minszczynie. Materialy archiwum wydzialu III kancelarji cesarskiej. Zebr. i opr. J. Witkowski, O. Janiewicz i L. Lech. Інстытут Беларускай Культуры, Польскі Аддзел. Менск. 1927, ст. 18.
  2. Eugeniusz Kowalewski. Wspomnienia z przeszlosci. Przyczynek do historji powstania styczniowego na Litwe. Wilna. Nakladem Dziennika Wilenskiego. 1907, ст. 26-27, 47