Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тургенеў не абмяжоўваецца. Да ліста ён дадае сваю „скромную” афяру (два чырвонцы) на карысьць тых рускіх салдат, якія „пастрадалі” пры засьмірэньні паўстаньня. Герцэн у сваім „Колоколе" востра абураецца гэтым агідным учынкам „сівавалосай Магдалены” (Тургенева), якую нават і ў сьне мучыць сумненьне за яе былы лібэралізм. Н. Ленін так піша аб Герцэне гэтага часу і аб адносінах яго да паўстаньня. „Калі ўся хэўра рускіх лібэралаў адкацілася ад Герцэна за абарону ім Польшчы, калі ўсё так званае эдукаванае грамадзянства адвярнулася ад „Колокола”, Герцэн не замяшаўся. Ён не пераставаў абараняць свабоду Польшчы і бічаваць засьмірыцеляў, катаў і вешальнікаў (разумеецца ў першую чаргу вешальнік — Мураўёў у Вільні. У. І.) Аляксандра ІІ. Герцэн выратаваў чэсьць рускай дэмократыі. „Мы выратавалі чэсьць рускага імя — пісаў ён Тургеневу—і за гэта пацярпелі ад рабскай большасьці."[1]

Такую самую позыцьцо заняў Герцэн і ў адносінах да вядомага песьняра Некрасава, калі апошні зьнізіўся да прывітальнага вершу на чэсьць вешальніка Мураўёва. Герцэн назваў ганебны патрыятызм Некрасава „патрыятычным сіфілісам", і рашуча асудзіў яго паступак у „Колоколе". Герцэн пісаў так: „Брава, Некрасаў, брава! Прызнаемся, гэтага ад вас мы не чакалі, а, дарэчы, вам вядома, як інтымна мы ведаем вашую біяграфію і як многа, мы ад вас маглі чакаць. Брава, Некрасаў, брава!"[2] Гаворачы аб „біографіі" Некрасава, Герцэн разумеў той факт, што маці Некрасава была палячкаю, што рабіла паступак Некрасава яшчэ больш ганебным.

Вядомы рэволюцыянэр М. Бакунін таксама лічыў паўстаньне 1863 г. прогрэсыўнай зьяваю і падтрымліваў яго. У гэтыя часы Бакунін вельмі цікавіцца нацыянальнымі рухамі сярод славянскіх народаў. У сваіх творах ён агалашае неабходнасьць вызваленьня ўсіх славян з-пад пяты царскай Расіі і Аўстрыі, а таксама патрэбу зьнішчэньня гэтых дзяржаў-прыгнятальніц і ўтварэньня на іх руінах, усеславянскай дэмократычнай фэдэрацыі. Паўстаньне 1863 г., па думцы Бакуніна, як раз і дзейнічала ў вышэйвызначаным напрамку.[3] Яшчэ ў 40-я гады ў газэце „Konstitutionel" (№ 78, за 19 сакавіка 1846 году) Бакунін лічыць патрэбным выступіць на абарону прыгнечанай Польшчы і катэгарычна протэстуе проці прасьледваньня ўніятаў на Літве і Беларусі. „Я — рускі і люблю маю краіну. Вось дзякуючы гэтаму, я падобна вельмі многім рускім шчыра жадаю перамогі польскаму паўстаньню." Праз некалькі радкоў Бакунін піша: „Усім вядома, да якіх незаконных, гвалтоўных і часта лютых мерапрыемстваў зьвярталася расійская ўлада для таго, каб прымусіць жыхароў Літвы і Беларусі зьмяніць сваю веру".[4] Бакунін далей супыняецца на агідных фактах прымусу і асуджае іх.

  1. Н. Ленин. Собрание сочинений. ГИЗ. Изд. I, Т. XII, ч. 1., ст. 99.
  2. „Колокол". 1866 г. № 220.
  3. „Пролетарская Рэволюция". 1926 г. № 7 (54). Бакунин перед саксонской следственной Комиссией, ст. 162-163.
  4. „Красный Архив". 1926 г. Т. I (XIV). Ю. Стеклов. Бакунин в 40-е годы, ст. 73